12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель наважыла сысці на хатні карантын

3
Мэркель наважыла сысці на хатні карантын
ФОТА: GETTY IMAGES

Канцлерка Нямеччыны будзе рэгулярна праходзіць тэсты на каронавірус на працягу наступных некалькіх дзён.

Федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) у нядзелю, 22 сакавіка, адправілася на карантын, які будзе праходзіць дома. Пра гэта абвясціў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфен Зайберт (Steffen Seibert), піша dw.com.

З ягоных слоў, гэта рашэнне было прынятае пасля таго, як высветлілася, што лекар, які рабіў канцлерцы 20 сакавіка прышчэпку ад пнеўмакокавай інфекцыі, станоўча пратэставаны на каронавірус.

Мэркель будзе рэгулярна праходзіць тэсты на каронавірус на працягу наступных некалькіх дзён, «таму што тэставанне сёння не магло б яшчэ даць пераканаўчага выніку», растлумачыў Зайберт. Свае службовыя абавязкі канцлерка будзе выконваць, знаходзячыся на карантыне.

Непасрэдна перад паведамленнем афіцыйнага прадстаўніка ўрада Мэркель выступіла на прэс-канферэнцыі, распавёўшы пра дасягнутыя з кіраўнікамі федэральных зямель пагадненні аб дадатковых захадах у стрымліванні распаўсюджвання каронавіруса ў Нямеччыне. Пра пазітыўны вынік тэставання лекара, які рабіў ёй прышчэпку, канцлерка даведалася ўжо пасля размовы з прэсай, адзначыў Зайберт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках