12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія студэнты пра Народны карантын: Многія выкладчыкі на нашым баку

8
Менскія студэнты пра Народны карантын: Многія выкладчыкі на нашым баку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Абвясціўшы страйк студэнты МДЛУ не збіраюцца спыняцца.

Навучэнцы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта падводзяць першыя вынікі кампаніі байкоту заняткаў. Вось што пішуць у студэнцкіх чатах і супольнасцях, паведамляе тэлеграм-канал «Баста»:

- Мы зрабілі нямала шуму: па-першае ўзнялі гэтае пытанне, па-другое змаглі акумуляваць вакол сябе актыўную і зацікаўленую аўдыторыю, ну і па-трэцяе адзначыліся на парталах, тым самым прыцягнулі да праблемы яшчэ больш увагі.

Мы думаеш, што гэта ўжо маленькая перамога, але на гэтым не збіраемся спыняцца.

Яшчэ тыдзень таму кіраўніцтва ўніверсітэта катэгарычна адмаўляла магчымасць увядзення дыстанцыйнага навучання, а цяпер супольнасць @mslu_by інфармуе нас пра тое, што 20 сакавіка кіраўніцтва ўжо абмяркоўвала гэта, а сёння 23 сакавіка яны нават правялі сход аб гэтым пытанні. Гэта выдатна, чакаем пазітыўных змяненняў у найбліжэйшай будучыні. Але, як мы і сказалі, нам гэтага мала і мы не збіраемся спыняцца на шляху да дыстанцыйнага навучання.

- Адна з важных навін - многія выкладчыкі на нашым баку. Хтосьці дазваляе не наведваць пары, хтосьці праводзіць іх онлайн.

Гэтак жа, кіраўніцтва ўніверсітэта ідзе нам на сустрэчу. Гэта выяўляецца ў тым, што студэнтам неафіцыйна дазволена не наведваць заняткі. Што ж, яшчэ крыху, і паразуменне будзе знойдзена.

Чарговы раз нагадваем старастам групы: калі ласка, не бойцеся пагроз! Яны не маюць рэальнай сілы, і ніякіх наступстваў не будзе. Мэта нашай акцыі - паказаць што мы таксама маем голас і можам штосьці памяняць сваімі сіламі. У гэтым выпадку перавод універсітэта на карантын і ўкараненне дыстанцыйнага навучання.

Важна: карантын не значыць скасаванне заняткаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках