12 верасня 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар распавёў пра асаблівы механізм заражэння каранавірусам

22
Лекар распавёў пра асаблівы механізм заражэння каранавірусам

Вірус пранікае ў клеткі чалавека нестандартным спосабам.

Лекар-інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук Цімур Бесараб, які з'яўляецца чальцом аператыўнага штаба кантролю і маніторынгу сітуацыі з каранавірусам у РФ, распавёў пра механізм заражэння COVID-19, паведамляе ria.ru.

"Каранавірус мае асаблівы спосаб пранікнення ў клеткі. Ён не пранікае праз мембрану клеткі ў адвольных месцах, як многія іншыя вірусы. "Карона" віруса служыць для атакі на клеткі шляхам падмены важных для іх жыццядзейнасці малекул бялкамі "кароны", - распавёў Бесараб.

Сусветная арганізацыя здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай інфекцыі, якая выклікае хваробу COVID-19 і якая распаўсюдзілася з Кітая, пандэміяй. Згодна з інфармацыяй САЗ, агулам захварэлі блізу 330 тысяч чалавек, 14,5 тысячы памерлі. У Расеі агульная колькасць пацыентаў з COVID-19 дасягнула 438 чалавек (262 з іх - у сталіцы), 17 ачунялі, блізу 52 тысяч знаходзяцца пад наглядам.

Са звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, COVID-19 заразіліся больш як у 160 краінах, заражаныя звыш 380 тысяч чалавек ва ўсім свеце, больш за сто тысяч вылечыліся.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках