12 верасня 2024, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус: міфы і парады, якія трэба ігнараваць

33
Каранавірус: міфы і парады, якія трэба ігнараваць

Спецыялісты САЗ развянчалі папулярныя памылкі.

У сацыяльных сетках распаўсюджваецца шмат парадаў наконт прафілактыкі і лячэння каранавіруса, і многія з іх варта ігнараваць. «Радыё Свабода» зрабіла гэта, абапіраючыся на парады і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі здароўя.

Вакцыны ад пнеўманіі абараняюць ад COVID-19

Вакцыны супраць пнеўманіі, такія як пнеўмакокавая вакцына і вакцына супраць гемафільнага грыпу тыпу B (Hib), не абараняюць ад новага каранавіруса. Вірус настолькі новы і адрозны ад іншых, што яму патрэбна ўласная вакцына. Даследчыкі спрабуюць распрацаваць вакцыну супраць 2019-nCoV, і Сусветная арганізацыя здароўя падтрымлівае іх намаганні.

Хоць гэтыя вакцыны не эфектыўныя супраць 2019-нCoV, вакцынацыя супраць рэспіраторных захворванняў настойліва рэкамендуецца для аховы здароўя.

Рэгулярнае прамыванне носа фізіялагічнай рошчынай можа дапамагчы прадухіліць заражэнне

Не. Няма доказаў таго, што рэгулярнае прамыванне носа фізіялагічнай рошчынай абараняла людзей ад заражэння новым каранавірусам.

Існуюць некаторыя довады, што рэгулярнае прамыванне носа фізіялагічнай рошчынай можа дапамагчы людзям хутчэй паправіцца пасля катару. Аднак не пацверджана, што рэгулярнае прамыванне носа прадухіляе рэспіраторныя інфекцыі.

Ужыванне часнаку можа прадухіліць заражэнне

Часнок - гэта здаровая ежа, якая можа мець некаторыя антымікробныя ўласцівасці. Аднак у выпадку цяперашняй эпідэміі няма ніякіх довадаў таго, што спажыванне часнаку абараняла людзей ад новага каранавіруса.

Антыбіётыкі эфектыўныя ў прадухіленні і лячэнні каранавіруса

Антыбіётыкі не дзейнічаюць супраць вірусаў, а толькі супраць бактэрый. Новы каранавірус (2019-nCoV) - гэта вірус, і таму антыбіётыкі не павінны выкарыстоўвацца ў якасці сродку прафілактыкі і лячэння. Аднак, калі вас шпіталізавалі з вірусам 2019-nCoV, вы можаце атрымаць антыбіётыкі, бо можаце заразіцца бактэрыямі.

Існуюць нейкія спецыфічныя лекі для прадухілення або лячэння каранавіруса

На сённяшні дзень няма канкрэтных медыкаментаў для прадухілення або лячэння новага каранавіруса (2019-nCoV). Аднак заражаныя вірусам павінны атрымліваць адпаведную дапамогу для палягчэння і лячэння сімптомаў, а асобы з цяжкай хваробай павінны атрымліваць аптымізаваную медыцынскую падтрымку. Некаторыя спецыфічныя метады лячэння знаходзяцца ў стадыі даследавання і будуць выпрабаваныя ў рамках клінічнага тэставання. Сусветная арганізацыя здароўя дапамагае паскорыць правядзенне навуковых даследаванняў і распрацовак з шэрагам партнёраў.

СOVID-19 можа перадавацца ў рэгіёнах з гарачым і вільготным кліматам

Як вядома на сённяшні дзень, вірус COVID-19 можа перадавацца ва ўсіх рэгіёнах, уключаючы рэгіёны з гарачым і вільготным кліматам. Найлепшы спосаб засцерагчы сябе ад COVID-19 - часта мыць рукі. Такім чынам вы ліквідуе вірусы, якія могуць быць на вашых руках, і пазбягаеце заражэння, якое можа адбыцца, калі вы датыкаецеся да вачэй, рота і носа.

Халоднае надвор'е і снег могуць забіць каранавірус ці іншыя хваробы

Нармальная тэмпература цела чалавека застаецца на ўзроўні 36,5-37°С, незалежна ад вонкавай тэмпературы і надвор'я. Самы эфектыўны спосаб засцерагчыся ад новага каранавіруса - часта чысціць рукі сродкам на спіртавой аснове або мыць іх вадой з мылам.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках