12 верасня 2024, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Емяльянаў сустрэў 20-годдзе ў карцэры

3
Палітвязень Емяльянаў сустрэў 20-годдзе ў карцэры
МІКІТА ЕМЯЛЬЯНАЎ
ФОТА: SVABODA.ORG

Паплечнікі актывіста мяркуюць, што гэта - вынік ягонай нязломнай пазіцыі.

Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў паведаміў на Facebook, што ў карцэр змешчаны анархіст Мікіта Емяльянаў, раней асуджаны на 7 гадоў турмы нібыта за «кіданне фарбы ў Менскі гарадскі суд і бутэлькі гаручай вадкасці ў дзверы СІЗА на Валадарскага» і прызнаны палітвязнем, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў Касінерава, Мікіта Емяльянаў будзе ў карцэры да апеляцыйнага суда, які мае пачацца 27 сакавіка а 10 гадзіне ў будынку Менскага гарадскога суда.

24 сакавіка Емяльянаву споўнілася 20 гадоў. Касінераў мяркуе, што ізаляцыя Емяльянава гэта вынік «нязломнай пазіцыі» зняволенага што да ягонай справы, «шырокай падтрымкі таварышаў і неабыякавых», а таксама спробы сям'і зняволенага патрапіць да яго на спатканне (сцвярджаецца, што адміністрацыя жодзінскай турмы ігнаруе запыты на спатканні).

Емяльянаву заклікаюць дапамагчы грашыма, а таксама адпраўляць яму лісты - ці папяровыя ў Жодзінскую следчую турму №8 (222160, Жодзіна, вул. Савецкая, 22а), або праз сайт письмо.бел.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках