12 верасня 2024, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча робіць больш жорсткім карантын

6
Польшча робіць больш жорсткім карантын
Фота: PAP

Урад забароніць выходзіць на вуліцу без важкіх прычын.

У Польшчы будуць уведзеныя больш радыкальныя абмежаванні ў дачыненні да пандэміі каранавірусу, паведамляе rp.pl. Пастанова была прынятая падчас пасяджэння ўрадавай групы ў кіраванні крызісамі. Новыя абмежаванні будуць дзейнічаць да 11 красавіка.

Экспэрты асцерагаюцца, што з прыходам цяпла на вуліцы ўсё больш людзей будуць праводзіць вольны час на адкрытым паветры. Не было толькі пастановы аб закрыцці крам, за выключэннем прадуктовых, хоць такая ідэя таксама з'явілася.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі паведамілі аб планах урада.

- Мы укараняем абмежаванні перамяшчэнняў. Яны закрануць кожнага з нас. Гэта пастанова неабходная, каб максімальна абмежаваць нашу дзейнасць, - заявіў прэм'ер.

Урад Польшчы забароніць пакідаць дамы. Выключэннем будуць выхады на працу, у краму, аптэку ці да лекара. У грамадскім транспарце будуць сачыць, каб колькасць пасажыраў не перавышала паловы сядзячых месцаў. Будзе забаронены таксама збор для больш чым двух чалавек на вуліцах.

На гэты момант уведзеныя толькі абмежаванні для гандлёвых цэнтраў, гастранамічных устаноў і забаўляльных цэнтраў.

- Калі мы не будзем абмяжоўваць кантакты па максімуму, мы не будзем абмяжоўваць колькасць пацыентаў, мы не будзем ратаваць жыцці, - сказаў міністр Шумоўскі.

У Польшчы да цяперашняга часу вірус быў выяўлены ў 774 чалавек, дзевяць з іх памерлі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках