10 траўня 2024, Пятніца, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Чарговая хлусня

16
«Баста!»: Чарговая хлусня

Пра што нам кажа выпадак у Жыткавічах.

Нават у такі складаны час Лукашэнка не можа не хлусіць, піша Telegram-канал «Баста!». Сёння ён заявіў, што ўсе зафіксаваныя ў краіне выпадкі Covid-19 завезеныя з-за мяжы. «У нас гэты вірус не развіваўся, і, больш за тое, мы не з'яўляліся і не з’яўляемся нейкім пунктам, адкуль пачаўся гэты вірус», - цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Паводле нават афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, агучаных учора, гэта не адпавядае рэчаіснасці.

21 сакавіка жыхарка Жыткавічаў 1961 года нараджэння звярнулася па дапамогу з пнеўманіяй, узяты мазок паказаў станоўчы вынік на каранавірус. Цяпер яна знаходзіцца ў Гомельскай абласной туберкулёзнай клінічнай лякарні. Захварэлая, са слоў сваякоў, не тое што за межы краіны - нават з Жыткавічаў нікуды не выязджала.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках