12 верасня 2024, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Партугаліі заклікаў ЕЗ стварыць «план фон дэр Ляена»

2
Прэм'ер Партугаліі заклікаў ЕЗ стварыць «план фон дэр Ляена»

Антоніу Кошта заявіў, што Еўропе неабходны маштабны праект для эканамічнага аднаўлення.

Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Партугаліі паводле стану на 24 сакавіка перавысіла 2360. За апошнія дні выявілі 302 новыя выпадкі.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на афіцыйныя звесткі сайта Міністэрства аховы здароўя.

Ад ускладненняў хваробы памерлі 30 чалавек, большасць з іх - старэйшыя за 70 гадоў. У той жа час ужо 22 хворых ачунялі.

СКРЫНШОТ З САЙТА МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ ПАРТУГАЛІЯ

Прэм'ер-міністр краіны Антоніу Кошта заявіў, што эканамічныя наступствы пандэміі будуць «падобныя да цунамі» і заклікаў ЕЗ распрацаваць план для іх змякчэння.

«Яго можна называць «планам Маршала» ці «планам фон дэр Ляен», як пажадаеце. Але Еўропе неабходны маштабны праект для эканамічнага аднаўлення», - цытуе Кошта Politico.

Са слоў прэм'ера, абарона працоўных месцаў на працягу каранціну будзе каштаваць ўраду 1 млрд еўра штомесяц, аднак гэта неабходна, каб пазбегнуць маштабных звальненняў.

«Прадпрыемствам патрэбныя гарантыі, каб разумець, што цяпер не час звальняць людзей», - адзначыў Кошта.

18 сакавіка Партугалія абвясціла надзвычайную сітуацыю і заклікала грамадзян не выходзіць з дому без крайняй неабходнасці. Папярэдне абмежаванні ўведзены да 2 красавіка.

Нагадаем, у Гішпаніі мінулыя дні сталі рэкорднымі па колькасці памерлых ад каронавіруса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках