12 верасня 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры беларускія ўніверсітэты павысілі кошт навучання

30
Тры беларускія ўніверсітэты павысілі кошт навучання

Кошт навучання павысіцца на 5-12 працэнтаў.

Яшчэ тры беларускія ўніверсітэты павысілі кошт навучання. Гэта БДУІР, МДЛУ і БДПУ. Прыбаўка да кошту навучання ў галоўным IT-ВНУ склала 5-7 працэнтаў, у Лінгвістычным і Педагагічным - блізу 12 адсоткаў.

Новы кошт навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі пачынае дзейнічаць з 1 красавіка 2020 года. Напрыклад, за год навучання першакурснікі факультэта кампутарнага праектавання павінны заплаціць 3200 рублёў, факультэта кампутарных сістэм і сетак - 3550 рублёў, столькі ж - студэнты першага курса факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання. Змяненне цэн залежыць ад формы і курсу навучання, распавялі tut.by у прэс-службе ВНУ.

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт падняў кошт навучання з 9 сакавіка. Як адзначаецца ў загадзе рэктара, гэта звязана «са змяненнем тарыфаў на камунальныя і транспартныя паслугі, выдаткаў на абслугоўванне ўніверсітэта, на набыццё літаратуры і падпісных выданняў, на набыццё і рамонт абсталявання, а таксама памеру тарыфнай стаўкі першага разраду».

Год навучання для першакурснікаў ВНУ цяпер каштуе 3060 рублёў, для другакурснікаў - 3030, для студэнтаў трэцяга і чацвёртага курсаў - 2980 рублёў.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт павысіў кошт навучання з 1 сакавіка 2020-га. У сярэднім павышэнне склала 12 адсоткаў.

У лютым пра рост коштаў абвясцілі БДУ, БНТУ, БДЭУ і Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кошт навучання ў БДУ павысіўся ў сярэднім на 12 працэнтаў («у сувязі са зменай умоў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый»), у БНТУ - на 7 працэнтаў, у БДЭУ - на 3-5 працэнтаў, у БрДУ імя Пушкіна - на 12 працэнтаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках