27 красавiка 2024, Субота, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа: Кітай усё яшчэ хавае інфармацыю пра каранавірус

15
Пампэа: Кітай усё яшчэ хавае інфармацыю пра каранавірус
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар ЗША абвінаваціў Пекін у стварэнні пагрозы для тысяч жыццяў ва ўсім свеце.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ў аўторак раскрытыкаваў, як Кітай спраўляецца з успышкай каранавіруса, заявіўшы, што кіроўная ў КНР Камуністычная партыя па-ранейшаму хавае ад свету інфармацыю, неабходную для прадухілення новых выпадкаў заражэння, паведамляе «Голас Амерыкі».

У інтэрв'ю радыёпраграме Washington Watch, Пампэа чарговым разам заявіў, што марудлівасць Пекіна ў абмене інфармацыяй пра вірус стварыла рызыкі для людзей ва ўсім свеце, і сказаў, што гэта «сапраўды паставіла пад пагрозу тысячы жыццяў».

«Я ўстурбаваны тым, што гэтае ўтойванне, гэтая дэзінфармацыя, якой займаецца Камуністычная партыя Кітая, усё яшчэ пазбаўляе свет неабходнай інфармацыі, каб мы маглі прадухіліць паўтарэнне новых выпадкаў», - дадаў Пампэа.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках