12 верасня 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія абышла Кітай у колькасці смерцяў ад каранавірусу

10
Гішпанія абышла Кітай у колькасці смерцяў ад каранавірусу
ФОТА: EPA / UPG

У краіне зарэгістравана больш за 700 загінулых за суткі.

Гішпанія апярэдзіла Кітай у колькасці ахвяраў у сувязі з каранавірусам і выйшла на другое месца ў свеце пасля Італіі.

Адпаведныя звесткі апублікавала Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Колькасць загінулых у Гішпаніі 25 сакавіка дасягнула 3434 чалавек. Агульная колькасць зафіксаваных выпадкаў заражэння ў Гішпаніі дасягнула 47 610 чалавек, 3166 пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане.

Для параўнання, у Кітаі, дзе ўзнікла эпідэмія, зафіксаваная смерць 3287 чалавек. Італія застаецца на першым месцы ў колькасці памерлых, там 6820 выпадкаў.

У свеце інфіцыраваныя каранавірусам ужо больш за 428 тыс., памерлі больш як 19 тыс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках