26 красавiка 2024, Пятніца, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель правялі паўторнае тэставанне на каронавірус

Мэркель правялі паўторнае тэставанне на каронавірус
ФОТА: GETTY IMAGES

Канцлерка Нямеччыны знаходзіцца на карантыне дома.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель здала другі тэст на каронавірус, вынік адмоўны. Пра гэта паведамляе Berliner Kurier.

Інфармацыю пра тое, што другі тэст быў таксама адмоўны пацвердзіў прэс-сакратар Штэфен Сейбер. З яго слоў, з канцлеркай Нямеччыны ўсё ў парадку, яна знаходзіцца на карантыне дома.

Нагадаем, 22 сакавіка Мэркель сышла на карантын пасля таго, як яна кантактавала з хворым на каронавірус. Між іншым, COVID-19 быў выяўлены ў лекара, які нядаўна рабіў прышчэпкі Мэркель. Пасля гэтага нямецкая канцлерка неадкладна прыняла пастанову пра самаізаляцыю.

Пасля гэтага Мэркель зрабілі першы тэст на каронавірус 23 сакавіка. Яго вынік быў адмоўным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках