27 красавiка 2024, Субота, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомае імя першага чалавека, які заразіўся каранавірусам

Стала вядомае імя першага чалавека, які заразіўся каранавірусам

24 чалавекі наведвалі базар «Хуанань», чацвёра з іх - з адной сям'і.

Кітайскія СМІ назвалі імя першага чалавека, які заразіўся каранавірусам. Гэта прадавачка на базары морапрадуктаў «Хуанань» ва Ухані - жанчына на прозвішча Вэй.

Як паведамляе газэта «Пэнпай», дагэтуль невядома, як менавіта яна падчапіла інфекцыю. Выданню таксама выпала азнаёміцца са спісам першых заражаных. Паводле гэтых звестак, 24 чалавекі наведвалі базарк «Хуанань», чацвёра з іх - з адной сям'і, адзначае gazeta.ru.

Вядома, што Вэй на працягу доўгага часу жывала каля базару. Калі яна заўважыла ў сябе высокую тэмпературу, звярнулася ў клініку на першым паверсе свайго дома.

Яна апавядала, што ў звычайных выпадках яна хутка правіцца, але гэтым разам устурбавалася, бо нават ін’екцыі не дапамаглі ёй пазбавіцца ад немачы. Калі жанчына звярнулася ў іншую клініку, ёй таксама не здолелі дапамагчы.

16 снежня Вэй прыйшла ў шпіталь «Сэхэ» пры Хуачжунскім універсітэце навукі і тэхналогіі. Там у яе і пацвердзілі наяўнасць каранавірусу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках