27 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

La Stampa: Расейская дапамога Італіі на 80% бескарысная

17
La Stampa: Расейская дапамога Італіі на 80% бескарысная
Фота: Reuters

Расея накіравала туды абсталяванне для барацьбы з каранавірусам.

80% расейскіх паставак у Італію для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй «цалкам бескарысныя або малакарысная» для краіны, піша газета La Stampa са спасылкай на неназваныя высокапастаўленыя крыніцы, паведамляе meduza.io.

Расея накіравала ў Італію абсталяванне для дыягностыкі захворвання і дэзінфекцыі мясцовасці. La Stampa параўнала яго з пастаўкамі ад уладаў Кітая, якія ў асноўным накіравалі ў Італію апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і медыцынскія маскі.

Крыніцы выдання мяркуюць, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пераследуе палітычныя і дыпламатычныя інтарэсы, дапамагаючы Італіі. Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ, з іхных словах, пагадзіўся прыняць дапамогу, каб умацаваць стасункі з Масквой.

Прадстаўнікі Расеі паслядоўна сцвярджаюць, што дапамагаюць Італіі бескарысліва і без якіх-небудзь умоў. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў казаў, што Расея не ускладае ніякіх «контрнадзей» на тое, што за дапамогу Італія накладзе вета на працяг санкцый супраць Расеі. Пра гэта ж заявіў пасол РФ У Італіі Сяргей Разаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках