27 красавiка 2024, Субота, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія ўслед за Гішпаніяй адмовілася ад тэстаў кітайскай кампаніі

6
Грузія ўслед за Гішпаніяй адмовілася ад тэстаў кітайскай кампаніі

Краіны заявілі, што кітайскія экспрэс-тэсты маюць нізкі працэнт дакладнасці.

Грузія адмовіцца ад закупкі экспрэс-тэстаў на каронавірус кітайскай кампаніі Shenzhen Bioeasy Biotechnology праз сумненні ў іх якасці.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на грузінскае выданне Civil.

Такую пастанову прыняў урад краіны пасля паведамленняў з Гішпаніі пра тое, што набытыя ёю тэсты на COVID-19 былі ненадзейнымі.

23 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Грузіі падпісала з Shenzhen Bioeasy Biotechnology кантракт на закупку 200 тысяч хуткіх тэстаў для дыягностыкі новага каронавіруса агульным коштам 1 182 500 даляраў.

Першыя 3000 тэстаў павінны былі прыбыць у краіну да канца тыдня.

«Пасля таго як высветлілася, што тэсты маюць нізкі працэнт дакладнасці, кампанія паведаміла нам пра гэта і мы адмянілі кантракт з меркаванняў бяспекі», - распавяла на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя Грузіі Кацярына Цікарадзе.

Яна дадала, што міністэрства пачало пошук альтэрнатыўнага пастаўшчыка. Тэсты павінны будуць прайсці кантроль якасці ў Грузіі для пацверджання дакладнасці і адпаведнасці стандартам бяспекі.

На 27 сакавіка ў Грузіі зафіксаваны 81 выпадак захворвання на новы каронавірус. З 20 сакавіка для процідзеяння пандэміі Грузія прыпыніла міжнародныя авіязносіны, а 21 сакавіка ўвяла надзвычайнае становішча.

Нагадаем, 26 сакавіка гішпанскія органы аховы здароўя заявілі, што вяртаюць кітайскаму вытворцу набытую партыю хуткіх тэстаў, бо яны былі ненадзейнымі.

Гішпанія набыла 640 тысяч хуткіх тэстаў. Мадрыдскі бальніцы, якія пачалі выкарыстоўваць першую партыю, выявілі, што тэсты далі адмоўныя вынікі ў пацыентаў, якія ўжо былі пацверджаны як заражаныя каронавірусам.

Гішпанскія мікрабіёлагі паведамілі, што першыя 9000 тэстаў з партыі маюць адчувальнасць толькі 30%, а трэба як мінімум 80%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках