27 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вялікі самалёт у свеце ўзляцеў з украінскім рухавіком

21
Самы вялікі самалёт у свеце ўзляцеў з украінскім рухавіком

Украінскі Ан-225 «Мрия» ўпершыню ўзляцеў пасля 18-месячнага рамонту.

Украінскі Ан-225 «Мрия», які з'яўляецца самым вялікім і грузапад'ёмным самалётам у свеце, упершыню ўзляцеў пасля 18-месячнага рамонту, піша Popular Mechanics.

Выданне, спасылаючыся на звесткі анлайн трэкера FlightRadar24, паведаміла, што самалёт знаходзіўся ў паветры дзве гадзіны ўзляцеўшы з аэрапорта пад Кіевам.

Popular Mechanics піша, што адрамантаваны Ан-225 «Мрия» атрымаў, імаверна, новы рухавік вытворчасці ўкраінскага «Ивченко-Прогресс» і абноўленую авіёніку.

У ліпені 2019 года The Mirror напісала, што ўкраінскія вытворцы сабраліся завяршыць будаўніцтва другога Ан-225 «Мрия», якое пачалося ў 1989 годзе і было замарожана ў 1994 годзе. Цяпер ён гатовы на 70 адсоткаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках