10 траўня 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастак Алесь Марачкін апынуўся заблакаваным у Чарнагорыі

4
Мастак Алесь Марачкін апынуўся заблакаваным у Чарнагорыі
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ БРУШКО. TUT.BY

Ён з'ехаў у Чарнагорыю на пленэр яшчэ 2 сакавіка.

Вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін і трое яго калег з'ехалі ў Чарнагорыю на пленэр і планавалі вярнуцца ў Менск не пазней за 3 красавіка. Цяпер іх ад'езд адкладаецца як мінімум на 20 дзён, бо на час карантыну авіязносіны спыненыя, піша tut.by.

- Бацька з галавой сышоў у працу, - распавёў Ігар Марачкін, сын мастака. - Так, у іх распараджэнні ёсць аўтамабіль, але ў машыне можна ехаць толькі па двое: кіроўца і пасажыр на заднім сядзенні. Такія цяпер у Чарнагорыі правілы. Наогул краіна праз вірус абязлюдзела: гатэлі на ўзбярэжжы не працуюць, кавярні зачыненыя, дарогі на пляж перакрыты. Застаюцца толькі горы. Дарэчы, дзень таму там выпаў вялікі снег. Бацька радуецца: нарэшце з кветак, з нацюрмортаў ён пяройдзе на зімовыя краявіды. Засумаваў па снезе.

Чацвёра беларускіх мастакоў - Марачкін, Наталля Піневіч, Алесь Палей і Настасся Патворава - з'ехалі на пленэр яшчэ 2 сакавіка. Яго ўжо не першы год арганізоўвае чарнагорскі бізнэсовец Ратка Паповіч. Ён дае беларускім мастакам жыллё высока ў гарах і харчаванне за свой кошт, а тыя могуць займацца творчасцю. Расплачваюцца, як гэта прынята, сваімі карцінамі.

У Чарнагорыі зарэгістраваныя 22 выпадкі заражэння каронавірусам, пад наглядам знаходзяцца больш за 5,5 тысячы жыхароў краіны. Адзін чалавек, у якога было хранічнае захворванне лёгкіх, памёр некалькі дзён таму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках