4 траўня 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Закрыйце стадыёны! Не распаўсюджвайце інфекцыю

13
Андрэй Шарэнда: Закрыйце стадыёны! Не распаўсюджвайце інфекцыю
ФОТА: MINSKNEWS.BY

Беларусь знаходзіцца на шляху Італіі ды Гішпаніі ў распаўсюдзе каранавірусу.

Берасцейскі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда распавёў прэс-службе кампаніі аб тым, як беларусам стрымліваць каранавірус ва ўмовах, калі ўлады бяздзейнічаюць:

- Галоўная інфармацыя аб каранавірусе палягае ў тым, што афіцыйныя ўлады нам хлусяць. Мы тут з Берасця бачым, якія захады прымаюцца ў суседняй Польшчы, які там карантын, але ўсё адно колькасць захварэлых у іх набліжаецца да 1,5 тысяч. У нас жа ніякага карантыну няма і верыць у тое, што ўсяго блізу сотні захварэлых, па-дурному. Тое, што не ўводзіцца карантын - людзям гэта не падабаецца, а ўлады не гатовыя ўзяць на сябе адказнасць. Таму ў краіне набірае папулярнасць народны карантын. У Берасці дзіцячыя садкі і школы пустуюць, бацькі баяцца адпраўляць туды дзяцей.

Ёсць знаёмыя лекары, да якіх звяртаешся, пытаеш пра эпідэміялагічную сітуацыю, а яны з усмешкай кажуць: «Усё зусім не так, як кажуць улады». І гэта напраўду так, бо ў Берасці інфекцыйная лякарня цалкам забітая. А ўлады па-ранейшаму заплюшчваюць вочы на тое, што адбываецца. Нават тэстаў не праводзяць. Няма тэсту - няма каранавірусу.

Бяздзейнасць уладаў прывядзе да таго, што Беларусь стане на шлях Італіі ды Гішпаніі, якія своечасова не ўвялі карантын. У Беларусі здарыцца калапс аховы здароўя і гэта прывядзе да сотняў і тысяч смерцяў. Шмат хто кажа, што эканоміка Беларусі не вытрымае карантынных захадаў, але калі адбудзецца калапс медыцынскі, то пра якую эканоміку тады наогул можна будзе казаць?

Я хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў. Не вадзіце дзяцей у садкі і школы, пішыце заявы аб іх адсутнасці. Студэнты, патрабуйце ад выкладчыкаў пераходу на дыстанцыйнае навучанне. Тым жа, хто вымушаны хадзіць на працу, я хачу сказаць - беражыце сябе, па магчымасці пазбягайце грамадскі транспарт, бярыце перакус, каб не наведваць месцаў грамадскага харчавання. Таксама хачу заўважыць, што ў найбліжэйшыя два тыдні ў Берасці адбудуцца два футбольныя матчы. Усе берасцейцы любяць каманду «Дынама-Брэст».

Цяпер хачу звярнуцца да кіраўніцтва клуба: яшчэ не позна скасаваць наведванне матчу для заўзятараў. Добра было б цяпер узгадаць пра тое, што ў Італіі ды Гішпаніі ўспышка пандэміі каранавірусу пачалася з футбольных матчаў. Закрыйце стадыёны, не распаўсюджвайце небяспечную інфекцыю!

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках