27 красавiка 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі 2000-гадовы сонечны гадзіннік

4
Археолагі знайшлі 2000-гадовы сонечны гадзіннік
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Знаходка выдатна захавалася.

Падчас раскопак у прыбярэжным горадзе Дэнізлі археолагі знайшлі сонечны гадзіннік, якому за 2000 гадоў. Аб'ект выдатна захаваўся, піша lenta.ua. «Сонечны гадзіннік, арыентаваны на поўдзень, паказвае час, месяц і поры года», - сказаў галоўны археолаг з універсітэта Дэнізлі ў Памукале Джэлал Шымшэк, назваўшы гэты прадмет «унікальным».

На гадзінніку намаляваныя грэчаскія назвы пор года і лістота, аднак адсутнічае гноман - іголка, якая адкідае цень. Сонечныя гадзіннікі былі шырока распаўсюджаныя ў эліністычны перыяд часу.

Артэфакту прыблізна 2000 гадоў, з чаго можна зрабіць выснову, што стварылі гадзіннік і выкарыстоўвалі яго ў часы Ісуса Хрыста.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках