27 красавiка 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медсястра з Нью-Ёрка: Гэта проста катастрофа, каранавірус знішчае людзей

16
Медсястра з Нью-Ёрка: Гэта проста катастрофа, каранавірус знішчае людзей
Фото: Vanessa Carvalho / Zuma Press / Forum

90% інфікаваных маюць цяжкія формы хваробы.

У Facebook з'явіўся зварот медсястры з Нью-Ёрка. Жанчына расказвае падрабязнасці эпідэміі і кажа: усё вельмі сур'ёзна (пераклад – belsat.eu):

«Мяне клічуць Лія Ільяс. Я працую медсястрой у адной з лякарняў Нью-Ёрка. Сёння я выйшла на сувязь, каб расказаць, што адбываецца ў лякарні – каб людзі ведалі, і былі гатовыя і, магчыма, ужылі захады, каб спыніць гэты працэс або прынамсі не зрабіць яго яшчэ больш катастрафічным.

Рэч у тым, што яшчэ два тыдні таму да нас траплялі людзі з падазрэннем на каранавірус, у нас былі пакоі для ізаляцыі. Цяпер гэта проста катастрофа: 90% хворых маюць цяжкія формы хваробы. Каранавірус знішчае людзей, пацыенты не могуць дыхаць, вялікая колькасць хворых мае патрэбу ў кіслароднай дапамозе, многія застаюцца на апаратах вентыляцыі лёгкіх, якіх у нас недастаткова, не хапае інструментаў і матэрыялаў, каб у патрэбнай колькасці падаваць кісларод. Паводле стандартаў паміж ложкамі павінна быць адлегласць, таму ў сценах убудаваная пэўная колькасць кіслародных прыстасаванняў, якія дапамагаюць дыхаць, але гэтага не хапае. Ложкі стаяць адзін ля другога. Людзі, якім трэба 100-адсоткавае кіслароднае лекаванне, падлучаныя да сценаў, дзе ёсць кіслародныя ўваходы. Іншыя пацыенты атрымліваюць праз трубкі ў носе кісларод з пераносных каністраў, які хутка заканчваецца. Праз кожныя некалькі гадзінаў гэтыя каністры трэба мяняць.

Лякарні перапоўненыя. Людзі, якія прыходзяць з іншымі праблемамі, знаходзяцца побач з інфіцыраванымі. Не хапае масак. Сваякоў у лякарню не пускаюць. Дапамогі ніякай ні ад каго няма. Усе лекары, медсёстры, санітары перагружаныя працай, не маюць магчымасці нават паесці або схадзіць у прыбіральню. Хворыя ў цяжкім стане, ім патрэбная дапамога. Увесь час тэлефануюць сваякі, хвалююцца. Я прашу людзей зразумець гэтую сітуацыю. Цяпер усім вельмі складана, мы не маем магчымасці адказваць на званкі, старайцеся не тэлефанаваць. Пакуль я адказваю на званкі, некаму ў гэты момант дрэнна.

Зразумейце, што ў лякарню трэба звяртацца толькі ў складаных выпадках: калі вы не можаце дыхаць, высокая тэмпература, калі боль у грудзіне, калі нешта тэрміновае, як інсульт ці інфаркт, калі вы паміж жыццём і смерцю. Толькі тады прыходзьце ў лякарню. Цяпер хварэе шмат лекараў і медсясцёр!

І перастаньце хадзіць на вечарынкі! Людзі да гэтага часу забаўляюцца на днях народзінаў або вяселлях. Усё вельмі сур'ёзна! Калі будзе занадта вялікая хваля хворых, якія не могуць дыхаць, у нас не будзе месца, куды іх класці, не будзе кіслароду, не будзе хапаць масак. Цяпер ужо іх немагчыма набыць. А гэта значыць, што вялікая колькасць людзей будзе паміраць».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках