19 сакавiка 2024, aўторак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - беларусам: Спадзяюся, вы ўжо ўсе перахварэлі на гэты вірус

249
Лукашэнка - беларусам: Спадзяюся, вы ўжо ўсе перахварэлі на гэты вірус
ФОТА: BELTA.BY

Дыягназ або самавыкрыццё?

Выступаючы днямі на менскім заводзе «Белгіпс», Лукашэнка зусім не хаваў, чаму не ўводзіць карантын і фактычна прызнаўся ў тым, што свядома заражае беларусаў каранавірусам. Падаем найбольш красамоўныя цытаты:

- Мы гэтым псіхозам сёння спынілі практычна эканоміку ўсяго свету. Нават Расейская Федэрацыя, якая падобная да нас, а мы на іх, у аднолькавых практычна умовах жывем, і тая таксама пачала згортваць вытворчасць. Вы бачыце, што адбываецца ў эканоміцы.

Злучаныя Штаты Амерыкі... Я гэта крытычна ўспрыняў, калі Трамп абвясціў надзвычайнае становішча ў Злучаных Штатах Амерыкі, я гэта вызначыў як надзвычайную недальнабачнасць і глупства, скажу шчыра, з боку кіраўніцтва ЗША. Але Трамп як чалавек, які калісьці займаўся бізнэсам, імгненна зарыентаваўся і апошняя ягоная заяву мне вельмі спадабалася. Ён сказаў так: калі мы неадкладна не вернемся на прадпрыемствы і не пачнём працаваць, то ад беспрацоўя, ад таго, што мы не пачнём працаваць, памрэ значна больш амерыканцаў, чым ад каранавіруса.

Цяпер вы зразумелі, чаму я не закрываў прадпрыемствы. Хоць дарадцаў (вось кіраўнік адміністрацыі прысутнічае, ён можа расказаць калі-небудзь) было процьма: закрыць межы, закрыць прадпрыемствы, усіх пасадзіць на карантын. Тады мной была прынятая жорсткая пастанова: саджаць будзем толькі тады, калі трэба.

Я не ўяўляю, навошта закрываць вось гэтае прадпрыемства. Праз вірус? Я ўжо сказаў: у нас кожную вясну вірус. Ну, дадаўся яшчэ каранавірус. А самае галоўнае, што адбылося з нашага досведу і кітайцаў? Вы заўважылі, што ў нас усе вірусы гэтыя прывазныя, з-за мяжы. З Еўропы, Расеі, Кітая. Чаму мы гэта бачым? Таму што на межах і ў аэрапортах, гэта таксама мяжа, мы ўсіх, хто прыбыў узялі на кантроль. Калі толькі выяўлялі хоць аднаго чалавека - мы неадкладна з дапамогай міліцыі, КДБ, відэакамер, калі нешта забыўся, устанаўлівалі, з кім ён кантактуе.

Уся сістэма аховы здароўя, праваахоўныя органы, вы назіралі, напэўна, калі я прымаў міністра ўнутраных спраў Караева - я яму даручыў, каб працаваў і дапамагаў лекарам, таму што ўчастковыя ведаюць усё і ўсіх, і пракантраляваць. Усе спецслужбы працавалі і сваёй справай займаліся і гарантавалі бяспеку нашага народа. І калі мы ўбачылі, што гэта завазны каранавірус - трэба рэагаваць. Тады мной была прынятая пастанова. Урад учора фармалізаваў на мяжы, нічога не закрываючы. А навошта закрываць? Украіна мяжу закрыла, Польшча закрыла, Балтыйскія дзяржавы закрылі з намі межы. А потым і браты-расейцы таксама закрылі гэтую мяжу.

Ну добра - закрылі, але жыццё ідзе і яго не спыніш. Былі вызначаны тры калідоры, едзьце, калі ласка. Майце на ўвазе, яны не проста едуць. Мы грошы ад гэтага маем, невялікія, але маем. Эканоміка круціцца-круціцца. І па гэтых калідорах перамяшчаюцца туды і назад гэтыя вялікагрузы. Мы ім вызначылі, дзе паесці, дзе аўтазаправачныя станцыі, дзе можна заправіцца.

Назіраючы за светам. Зараз я вельмі ўважліва назіраю за Італіяй, бо там успышка была шалёная. Павольна неяк пачалі змяншаць колькасць загінулых людзей - гэта паказчык. За Гішпаніяй, яна там заторгалася. Амерыка далей, праз акіян, але тым не менш яны выходзяць там у лідары. Вялікая краіна, Трамп кажа, што вельмі актыўна правяраюць, тэстуюць насельніцтва, таму ў іх вялікая колькасць праявы каранавірусу.

Абсалютна нармальнае жыццё ў нас. Назіраючы, там вакацыі абвясціў, выхадны дзень абвясціў і іншае. Я мяркую, што гэта на шкоду. Таму што дзеці - зразумела. Калі ў цябе ёсць магчымасць гэтых дзяцей не пускаць у школу, студэнты ўніверсітэта недзе будуць сядзець - гэта смешна выглядае. У мяне свой такі ў школу ходзіць. У мяне, можа быць, ёсць такая магчымасць, каб дзіця было ізаляванае недзе, але я яго не ізалюю.

Я пачынаю думаць: заўтра будуць вакацыі - усіх дзяцей мы адпусцім. Дык яны прачнуліся, адной дарогай пайшлі ў школу, там яны знаходзяцца ўсе гэтай групай 500 ці 600 чалавек. Ужо гэтымі вірусамі, можа быць, перахварэлі, імунітэт добры, вытрымалі. Дзякуй Богу! З дзеткі - цьфу-цьфу-цьфу ў нас праблем няма. У свеце таксама. І кітайцы нам кажуць, што не было праблем з дзецьмі.

Гэты час пакуль вірусы гэтыя ходзяць. Тым больш, калі гэта сапраўды так, каранавірус неяк нам яшчэ нагнятае абстаноўку гэтую вірусную. Трэба сказаць, што старыя адгукнуліся на просьбу, каб менш цягаліся, хадзілі. Мы, вядома, мабілізавалі ўсіх, каб самотным дапамаглі лекі прывезці і прадукты харчавання. І камсамол адгукнуўся першым, і прафсаюзы кантралююць гэты працэс.

Трохі пераарыентавалі нашых лекараў. Яны, вядома, малайцы. Я гляджу на суседнія краіны: штабы, тэлевізары на сценах, штабамі ўдарым па каранавірусу. Адзін штаб, другі, трэці, усё зблытана. Я катэгарычна забараніў ствараць усякія штабы. У нас ёсць штаб у міністэрстве аховы здароўя. Вось у міністэрстве штаб, тэлевізар там глядзіце і прымайце захады. Адміністрацыя прэзідэнта павінна арганізаваць інфармаванне насельніцтва.

Калі, дзе, які лекар павінен выступіць і сказаць, што ў нас адбываецца, што вы і бачыце, калі глядзіце тэлевізар і нашы рэсурсы ў інтэрнэце. Мы нічога лішняга не стваралі. Узялі пад кантроль, вось ужо 10 дзён я кантралюю працу міністра аховы здароўя і лекараў. Я катэгарычна забараніў мікрабіялагам, эпідэміёлагам, лекарам і іншым забараняць або дазваляць працаваць прадпрыемствам ці не.

Іх справа лячыць людзей. У кожнай сітуацыі, якая ўзнікне. Калі адбудзецца вось гэта змешванне... Забараняць адкрываць або закрываць паводле Канстытуцыі ў нашай краіне толькі прэзідэнт мае права. Прыходзьце, даказвайце, што трэба дзе-небудзь што-небудзь закрыць - закрыем. Як тут: прыйшлі, вось тры калідоры з захаду на ўсход, мы ўсё зрабілі, сказалі - я пагадзіўся. А лекар павінен лячыць, журналіст павінен інфармаваць і кожны займаецца сваёй справай. Кожнаму знайшлося справа.

Дык чаго мы зачыняемся і шумім гвалтам? Калі скончыцца каранавірус гэты, і не вірус, а псіхоз - я вам шмат чаго цікавага раскажу. Вельмі шмат. Падумайце для пачатку над двума пытаннямі.

Першае пытанне: каранавірус - гэта рукатворная інфекцыя ці выпадкова з паветра яна з'явілася? Каму яна патрэбна была? Другое пытанне, ці не адкажам пакуль на гэтае пытанне, але скажыце: у свеце, пачынаючы ад маіх калег-палітыкаў і заканчваючы ніжэй, і іншыя паспрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах і інтарэсах гэтую вірусную хваробу або псіхоз. Вось над двума пытаннямі падумайце: каму трэба і хто скарыстаўся. Абвясціў, што гэта вайна. Трэба жоўтыя камізэлькі вярнуць з вуліц кудысьці, у кагосьці выбары, у кагосьці яшчэ штосьці. І кожны пачынае круціць-круціць, з агнём жартуюць. Мы з вамі на гэтую тэму пагаворым потым.

Закрыліся, а ўсе сяброў удавалі. Усё ў нас у сябрах хадзілі. Я заўсёды меў на ўвазе, што разлічваць трэба на сябе, калі мы хочам быць суверэннымі і незалежнымі. Таму мы адназначна выжывем.

Хацеў бы, каб вакацый у дзяцей не было, але, на жаль, 30 сакавіка ў дзяцей вакацыі. Мы не будзем, мы жыццё не мяняем. Я наогул мяркую, ну, абвясці выходныя. Вось прачнуліся, памыліся, нехта ў аўтобус сеў, хтосьці пешшу, прыйшлі на працу - і так кожны дзень, акрамя выходных, адным шляхам. А ў выходныя ў вас іншы шлях. Толькі ваша жыццё змянілася, я так вобразна кажу, вірус пачынае вас атакаваць. У вострыя перыяды, калі няма неабходнасці, нельга жыццё людзей мяняць. Хай яны ходзяць, працуюць, сустракаюцца ў гэтай кампаніі.

Вы ўжо, напэўна, ўсе перахварэлі гэтым каранавірусам. Дай Бог, вядома, каб перахварэлі. 60% перахварэе, выпрацуецца імунітэт і забудзем пра гэты каранавірус.

Калі мы пачнём варушыцца і ўводзіць каменданцкую гадзіну - пачнецца ў Беларусі яшчэ большы псіхоз, таму што людзі ў нас кемлівыя, адзін няправільны крок - і ад псіхозу паніка пачнецца, выметуцца ўсё з крам. Праўда, прадуктаў харчавання досыць, не хвалюйцеся.

Калі павысіўся попыт, я кажу: а вы чаго хвалюецеся? Малако, мяса не трэба нікуды вазіць, у Расею прабівацца, Кітай на нейкі час зачыніўся. На прылаўкі - няхай людзі ядуць, калі яны хочуць.

Не забывайце, што ў нас бульба ёсць. Так што мы з голаду не памром, гэта дакладна. А вось у прамысловасці ні ў якім разе нельга згортваць працу. Яшчэ раз кажу, праз месяц-два і вы і мы зразумеем, што значыць спыніць эканоміку вядучых краін свету.

Я памятаю ўсе вірусы гэтыя. Птушыны грып быў. Гэта таксама дзікі вірус. Усе крычалі гвалтам. Свіны грып быў. Нейкая атыповая пнеўманія. Каранавірус называюць новым, таму што ён не падобны да старога. Таму і каранавірус скончыцца рана ці позна. Ніхто не ведае, заўтра ці паслязаўтра. Не ад нас гэта залежыць.

Але больш за ўсё, скажу шчыра, мяне хвалюе Расея. Ад Расеі не зачынішся і мы не будзем зачыняцца. А яны паспрабавалі зачыніцца. Вось кіраўнік адміністрацыі, генерал учорашні КДБ. Я кажу: ты сваімі метадамі паглядзі, што адбываецца на мяжы. Яны з дзяржсакратаром паслалі туды групы. Як ездзілі так і ездзяць. Толькі не прама па гэтай дарозе, а павярнулі і аб'ехалі. І людзям не забароніш.

Нават з блокам NАТО на польскай мяжы за мінулыя дні мне паведамілі 136 чалавек туды-сюды хадзілі. З картай паляка, палякі ходзяць туды-сюды. Спекулянты гэтыя гандлююць нейкім рыззём і кожны дзень перамяшчаюцца.

Так, хтосьці пацерпіць дзесьці рэстаратары, гатэлі, але з мяне ўжо нічога не возьмеш. Я не закрываў рэстарацыі, я не закрываў гатэлі. Ды зразумела, менш людзі пачалі ездзіць. Мы не заахвочваем гэта. Недзе трэба турыстычную галіну крыху падтрымаць. Зараз выходныя. Куды расейцы паедуць? Вядома, прыедуць да нас. У гатэлях будуць жыць, у аграсядзібах.

Яны ж прыедуць з грашыма. Мы не павінны ад іх закрывацца.

Напісаць каментар 249

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках