27 красавiка 2024, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ЗША заклікаюць да стварэння пераходнага ўрада ў Венесуэле

1
Reuters: ЗША заклікаюць да стварэння пераходнага ўрада ў Венесуэле

Вашынгтон дапускае зняцце санкцый з Каракаса.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа заклікае да стварэння пераходнага ўрада ў Венесуэле, які будзе складацца з апазіцыі і некаторых чальцоў Сацыялістычнай партыі Нікаласа Мадуры, і ўпершыню удакладняе, як Вашынгтон можа ў канчатковым выніку зняць санкцыі з лацінаамерыканскай краіны і жыццёва важнага для яе нафтавага сектару, паведамляе Reuters.

На фоне эканамічнага ціску з боку ЗША, нізкіх коштаў на нафту і пандэміі каранавірусу Вашынгтон, як чакаецца, абвесціць у аўторак пра больш мяккі падыход, накіраваны на прасоўванне сумленных выбараў сёлета з мэтай пакласці канец палітычнага крызісу ў краіне, паведамілі амерыканскія чыноўнікі.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа павінен апублікаваць так званую "Праграму дэмакратычнага пераходу" для Венесуэлы. Згодна з дакументам, план прадугледжвае дэталёвы, "паслядоўны шлях выхаду" з-пад жорсткіх санкцый ЗША пры ўмове супрацоўніцтва з боку Мадуры і ягоных хаўруснікаў.

Улады ЗША на мінулым тыдні вылучылі крымінальныя абвінавачванні супраць Мадуры і шэрагу венесуэльскіх чыноўнікаў у "наркатэрарызме". Мадура адхіліў абвінавачванні, назваўшы іх ілжывымі і расісцкімі.

"Рэжым цяпер знаходзіцца пад больш моцным ціскам, чым калі-небудзь", – сказаў спецыяльны прадстаўнік ЗША ў Венесуэле Эліёт Абрамс.

"Можа быць, гэты ціск прывядзе да сур'ёзнай дыскусіі ўнутры рэжыму".

Прапанова ЗША, якая, паводле словаў Абрамса, была ўхваленая Трампам, заклікае Мадуру "адысці ў бок", а кантраляваную апазіцыяй Нацыянальную асамблею "абраць інклюзіўны пераходны ўрад, прымальны для асноўных фракцый", і потым ажыццяўляць кантроль за выбарамі ў канцы 2020 года.

Абрамс адзначыў, што план не заклікае да выгнання Мадуры, і нават выказаў здагадку, што ён "тэарэтычна можа балатавацца" на выбарах.

Легітымны прэзідэнт Хуан Гуайдо прапанаваў у мінулыя выхадныя сфармаваць экстранны ўрад з прадстаўнікоў усяго палітычнага спектру для барацьбы з каранавірусам.

Летась ЗША і дзясяткі іншых краінаў прызналі Гуайдо законным кіраўніком Венесуэлы, аднак Мадура застаўся пры ўладзе, захаваўшы падтрымку венесуэльскіх вайскоўцаў, Раскі, Кітая і Кубы.

Улады ЗША ў 2019 годзе прапанавалі скасаваць прынамсі частку санкцыяў у абмен на канкрэтныя дзеянні ўрада Венесуэлы, але хаўруснікі Мадуры не пагадзіліся на ўгоду, паведамілі дзве крыніцы, знаёмых з сітуацыяй.

Як чакаецца, сацыялісты зноў адкінуць любы амерыканскі план, баючыся быць выгнанымі з кіраўніцтва.

Аднак новая прапанова пра змякчэнне санкцый накіраваная на тое, каб пераканаць іх адхіліцца ад Мадуры, чыя неадкладная рэакцыя, паводле словаў Абрамса, "будзе заключацца ў тым, каб адкінуць гэта".

Індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да дзясяткаў венесуэльскіх урадавых чыноўнікаў могуць быць скасаваныя, як толькі яны сыдуць са сваіх пасадаў у ходзе пераходнага працэсу, сказаў Абрамс.

Больш шырокія эканамічныя санкцыі, у тым ліку ў дачыненні да нафтавага сектару Венесуэлы і дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA, будуць знятыя толькі пасля таго, як Мадура пакіне свой пост і ўсе "замежныя сілы бяспекі будуць выведзеныя", сказаў Абрамс, спасылаючыся на кубінскую і расейскую прысутнасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках