27 красавiка 2024, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спотавыя кошты газу ў Еўропе апусціліся ніжэй за расейскія

8
Спотавыя кошты газу ў Еўропе апусціліся ніжэй за расейскія

Кошт блакітнага паліва ў ЕЗ устанавіўся на ўзроўні $82 за тысячу кубаметраў.

Праз вельмі мяккую зіму ў еўрапейскіх падземных сховішчах засталіся рэкордныя аб'ёмы газу, а таксама пад ціскам росту паставак звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) спотавыя кошты газу ў Еўропе ўпалі да ўзроўню ўнутрырасейскіх коштаў. Так, у аўторак, 31 сакавіка, кошт блакітнага паліва на нідэрландскай TTF і на брытанскім газавым хабе National Balancing Point (NBP) устанавіўся (у пераліку) на ўзроўні 82 даляры за тысячу кубаметраў, а напярэдадні ён апускаўся ніжэй за 80 даляраў, паведамляе «Інтэрфакс».

У той жа час, адзначае агенцтва, у заходніх расейскіх рэгіёнах - Ленінградскай і Смаленскай абласцях кошт рэалізацыі газу (59 даляраў за тысячу кубоў), павялічаны на велічыню экспартнай мыты (30%), складае 84-85 даляраў, прыкметна перавышаючы кошт на еўрапейскіх пляцоўках.

Спотавыя кошты ў Еўропе ўпалі, нягледзячы на халады, якія прыйшлі ў апошнія дні сакавіка, - самыя моцныя з пачатку 2020 года, паказвае «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках