8 траўня 2024, Серада, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад беларусаў хаваюць праўду пра каранавірус?

61
Ад беларусаў хаваюць праўду пра каранавірус?

Міністэрства аховы здароўя перайшло ў рэжым маўчання.

Колькасць заражаных каранавірусам у свеце сёння перавысіла 100 тысячаў чалавек. Расце і колькасць памерлых ад эпідэміі новай хваробы.

Напрыклад, колькасць ахвяраў новага каранавірусу ў Кітаі за апошнія суткі павялічылася на 28 чалавек, а заражаных – на 99. У агульнай колькасці ў Кітаі было зарэгістравана 80 651 пацверджаны выпадак захворвання, а ва ўсім свеце – блізу 100,7 тысячы.

Пасля Кітая паводле колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам ідуць Паўднёвая Карэя (6 767), Іран (4 747), Італія (4 636), Нямеччына (670), Францыя (653), Японія (420), Гішпанія (401), ЗША (338) , Швэйцарыя (214), Вялікая Брытанія (164).

На гэтым фоне падазроным выглядае маўчанне беларускага Міністэрства аховы здароўя. Апошняе афіцыйнае паведамленне чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя пра каранавірус датуецца 4 сакавіка.

Тады ўстанова пацвердзіла, што ў Беларусі зарэгістраваныя шэсць выпадкаў каранавірусу (чатыры выпадкі – у Менску, два – у Віцебскай вобласці).

Пасля гэтага інфармацыя пра колькасць захварэлых не абнаўлялася, нягледзячы на відавочную дынаміку росту захворвання ва ўсім свеце і выяўленне ачагоў эпідэміі ў новых краінах.

Больш за тое, беларускія ўлады пастанавілі датэрмінова зняць карантын, уведзены для студэнтаў БНТУ. Дыстанцыйнае навучанне студэнтаў БНТУ закончыцца 9 сакавіка, хоць раней паведамлялася, што заняткі ў БНТУ скасавалі да 15 сакавіка.

Нагадаем, што раней тактыку замоўчвання маштабаў эпідэміі каранавірусу абрала кіраўніцтва Ірана. Аднак гэта не толькі не дапамагло, але і прывяло да зваротных вынікаў: каранавірус ахапіў усю краіну, уключаючы дэпутатаў парламента і найвышэйшае кіраўніцтва дзяржавы.

Дык чаму маўчыць беларускае Міністэрства аховы здароўя?

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках