Беларускія біятланісты да апошняга стрэлу змагаліся за медаль у эстафеце
2- 7.03.2020, 21:04
- 13,679
Беларусы змагаліся за медаль, але сталі сёмымі.
Мужчынская зборная Нарвэгіі перамагла ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Нове-Места. Другое месца заняла каманда Украіны, тройку замкнула зборная Швэцыі, піша pressball.by.
Каманда Беларусі да апошняй мяжы прэтэндавала на месца на п'едэстале. Аднак Раман Елятноў на "стойцы" зарабіў штрафное кола, у выніку каманда фінішавала на сёмай пазіцыі.
Мужчыны. Эстафета 4х7,5 км
1. Нарвэгія 1: 10.25,3 (0 + 5)
2. Украіна 38,2 (0 + 5)
3. Швэцыя +43,3 (1 + 8)
4. Расея +46,9 (0 + 7)
5. Нямеччына +57,2 (1 + 10)
6. Італія +1.46,9 (0 + 5)
7. БЕЛАРУСЬ (А.Смольскі, С.Бачарнікаў, Н.Лабастаў, Р.Елятноў) +2.17,5 (1 + 7)
8. Славенія +2.53,8 (0 + 7)
9. Швайцарыя +3.00,4 (0 + 6)
10. Аўстрыя +3.09,1 (0 + 10)
Усяго стартавалі 26 каманд.