19 красавiка 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хамская хлусня Лукашэнкі пра памерлага ад каранавіруса актора

100
Хамская хлусня Лукашэнкі пра памерлага ад каранавіруса актора

Дыктатар абразіў загінулага ад COVID-19 чалавека.

Учора ад каранавіруса памёр 75-гадовы актор Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа, заслужаны артыст Беларусі Віктар Дашкевіч.

Жонка артыста таксама перахварэла на запаленне лёгкіх. Яшчэ пяць актораў Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа былі шпіталізаваны з пнеўманіяй і падазрэннем на каранавірус. Спектаклі і рэпетыцыі ў Віцебскім тэатры Міністэрства культуры скасавала толькі пасля смерці Віктара Дашкевіча.

Каментуючы сітуацыю са смерцю ад каранавіруса вядомага чалавека, факт якой не ўдалося схаваць уладам, Лукашэнка дапусціў хамскае выказванне на адрас памерлага.

«Мы падазраём, што ў Віцебску гэты актор памёр, і ў яго таксама быў да пнеўманіі і іншага яшчэ і гэты вірус. Ну мы ж прасілі, яму заўтра 80 гадоў будзе... Чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы, а тым больш працуеш? Жонка здаровая (яна ж з мужам жыла), дачка здаровая. Таму што імунітэт моцны. А ён, небарака, не вытрымаў», - заявіў дыктатар на сустрэчы з кіраўніцай так званага «савета рэспублікі» Наталляй Качанавай.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках