27 красавiка 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ ў двух дзіцячых садках Менска выявілі каранавірус

6
Яшчэ ў двух дзіцячых садках Менска выявілі каранавірус
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Ужо ў шасці дзіцячых садках сталіцы зафіксаваная інфекцыя.

Яшчэ ў двух садках Менску выявілі каранавірус. У садку №119 захварэў малы, у №105 - супрацоўнік. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў саміх садках.

У рэдакцыю tut.by звярнулася Людміла (на просьбу гераіні імя змененае). Яе дзіця ходзіць у садок №119 Менска. Установа знаходзіцца на вуліцы Янкі Брыля. Учора, кажа суразмоўца, ім паведамілі, што ў хлопчыка з іх групы тэст на каранавірус даў станоўчы вынік.

- Уначы дзіця забралі ў лякарню, - распавядае суразмоўца. - Сказалі, ягоная мама захварэла. Яе праверылі на COVID-19, ён пацвердзіўся. Затым тэсты зрабілі сям'і, і ў малога ён таксама станоўчы. Апошнім разам дзіця было ў садку ў мінулую пятніцу. Дзетак, выхавацелек і нянек папрасілі знаходзіцца ў самаізаляцыі. Сёння павінны ўзяць мазкі.

Мама кажа, што ў іх вельмі добры сад. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у групах заўсёды ўсё старанна апрацоўвалі.

- Наколькі мне вядома, пра тое, што ў мамы хлопчыка каранавірус, стала вядома ў пятніцу, і ў суботу садок апрацоўвалі. Але чаму бацькоў не папярэдзілі пра сітуацыі, якая склалася? З панядзелка некаторыя сем'і прадаўжалі вадзіць дзяцей у сад.

У садку тлумачаць, што ніякай інфармацыі ад бацькоў яны не штойвалі.

- У чацвер удзень нам афіцыйна паведамілі, што ў дзіцяці пацвердзіўся каранавірус, - каментуюць сітуацыю ў дзіцячым садку. - Мы тут жа сталі абзвоньваць бацькоў.

- Бацькі кажуць, што сад яшчэ ў мінулую пятніцу ведаў, што мама дзіцяці нездаровая.

- Цяпер вельмі шмат чутак, таму мы працуем толькі з афіцыйнымі крыніцамі, - кажуць у садку. Пра маму хлопчыка, тлумачаць, яны не ведалі.

Яшчэ адзін выпадак COVID-19 выяўлены ў супрацоўніка дзіцячага садка №105. Установа знаходзіцца на вуліцы Алібегава.

- Каранавірус пацвердзіўся ў аднаго з супрацоўнікаў. Апошні раз ён быў на працы 1 красавіка, - распавядае чытач. - Потым у яго паднялася тэмпература. Пазней высветлілася, што ў аднаго з ягоных сваякоў тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. Праверылі і яго. Выявілася, каранавірус.

Цяпер, прадаўжае суразмоўца, мужчына ў лякарні. На працы ён кантактаваў з трыма супрацоўнікамі. Ім зрабілі тэсты, цяпер яны дома на самаізаляцыі.

- У аднаго з нашых работнікаў пацвердзіўся тэст на каранавірус, - пацвердзілі ў садку. - Да гэтага ён не хадзіў на працу.

Трое супрацоўнікаў, з якімі мужчына кантактаваў, на самаізаляцыі. Астатнія супрацоўнікі адчуваюць сябе добра і працуюць. Сад апрацавалі, дзеці прадаўжаюць хадзіць у групы.

Нагадаем, учора стала вядома, што ў чатырох дзіцячых садках Менска выяўленыя выпадкі каранавірусу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках