2 траўня 2024, Чацвер, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Курэйчык: Беларускія ўлады правакуюць паніку сярод насельніцтва

13
Андрэй Курэйчык: Беларускія ўлады правакуюць паніку сярод насельніцтва
Андрэй Курэйчык

Чаму лідары заходніх краін кожны дзень даюць справаздачу аб статыстыцы захворванняў?

Вядомы беларускі рэжысёр Андрэй Курэйчык у сваім Youtube-блогу параўнаў захады барацьбы з каранавірусам заходніх і беларускіх уладаў:

- Дрэнныя навіны, беларуская ўлада наважылася выклікаць глабальную паніку сярод беларускага насельніцтва. Робіць яна гэта вельмі простым чынам – утойвае колькасць заражаных, памерлых і тых, што лечацца ад каранавірусу. Усе дзяржаўныя службы накіраваныя на тое, каб утаіць рэальнае становішча рэчаў. Ад кіраўніка КДБ - да Лукашэнкі і Міністэрства аховы здароўя. Утойванне інфармацыі з'яўляецца вельмі небяспечным. Чаму іншыя краіны - ЗША, Гішпанія, Італія - дзе, здавалася б, колькасць захворванняў стала расце штодня, паведамляюць статыстыку. Трамп штодня праводзіць брыфінг і з усёй сваёй камандай распавядае пра кожную лічбачку.

Чаму яны не бачаць у гэтым нічога ганебнага і мяркуюць, што гэта не выкліча паніку, а беларускае кіраўніцтва думае, што людзям нічога не трэба ведаць. Вельмі проста. Калі я, маю сімптомы, але беларуская ўлада не кажа, ці ёсць у мяне каранавірус, то я іду да сяброў, іду да знаёмых. Калі людзі вакол мяне не ведаюць, ці ёсць у мяне каранавірус, яны прыйдуць да мяне ў госці. І таксама атрымаюць каранавірус. Калі людзі не ведаюць, на што яны хворыя, то яны разносяць заразу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках