8 траўня 2024, Серада, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У хакеіста каманды Лукашэнкі пацвердзіўся каранавірус

87
У хакеіста каманды Лукашэнкі пацвердзіўся каранавірус

Дзмітрый Мялешка гуляў з дыктатарам 11 красавіка.

Хакеіст каманды Лукашэнкі здаў станоўчы тэст на каранавірус. Гэтую інфармацыю для РІА «Новости» пацвердзіла прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Паведамляецца, што гулец нібыта «не кантактаваў апошнім часам з Лукашэнкам». Пры гэтым імя хакеіста не называецца, піша tut.by.

Раней тэлеграм-канал NEXTA паведаміў аб станоўчым тэсце на каранавірус у вядомага беларускага хакеіста, цяпер гульца каманды дыктатара Дзмітрыя Мялешкі. У каментары для tut.by Дзмітрый заявіў, што сапраўды хворы, але гаворка ідзе пра прастуду, а не COVID-19.

«Не ведаю, як з'явіліся такія звесткі, але капранавірусу ў мяне няма. Проста лёгкая прастуда. Так, я вызначыў самаізалявацца, але гэта звязанае з тым, што ў маёй жонкі анкалогія, таму мы стараемся ўсе рызыкі звесці да нуля. Здаў тэст і на COVID-19, але пакуль выніку няма», - сказаў Мялешка.

Дзмітрый Мялешка выступае за каманду Лукашэнкі ў аматарскіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. Гуляў ён і ў фінальных матчах, дзе каманда на чале з Лукашэнкам перамагла калектыў Менскай вобласці. Турнір скончыўся 11 красавіка.

Жонка хакеіста Надзея Мялешка таксама паведаміла, што яе муж захварэў і пакуль знаходзіцца па-за домам.

«Муж захварэў і жыве пакуль асобна, каб мяне не заразіць, усё ж пасля хіміі імунітэт зусім слабы, небяспечна рызыкаваць», - напісала яна ў сваім Instagram-акаўнце.

Ці гаварыла Наталля Эйсмант менавіта пра Дзмітрыя Мялешку, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках