21 траўня 2026, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідская абутковая фабрыка сышла на карантын

7
Лідская абутковая фабрыка сышла на карантын
ФОТА: ГЕРМАН САЧУК

У часткі супрацоўнікаў - каранавірус.

Лідская абутковая фабрыка да 30 красавіка зачыненая на карантын. Пра гэта tut.by распавяла дырэктарка прадпрыемства Тамара Ігнатовіч. У часткі супрацоўнікаў дыягнаставаны каранавірус, аднак колькі менавіта чалавек хварэюць - кіраўніца фабрыкі ўдакладніць не змагла.

Сама Тамара Ігнатовіч на гэты момант знаходзіцца ў шпіталі. Аднак прычыну сваёй шпіталізацыі не ўдакладніла.

- На прадпрыемстве карантын пакуль толькі да 30 красавіка. Колькасць тых, хто захварэў і статыстыку, магчыма, вядуць медыкі. Я, знаходзячыся ў лякарні, гэта не ўдакладняю. Людзі праходзяць тэсты, па меры пацверджання або абвяржэння сітуацыя ў лічбах мяняецца. Для гэтага і сышлі на карантын, - распавяла Тамара Ігнатовіч.

Са слоў жыхароў Ліды, на прадпрыемстве, паводле розных звестак, захварэлі ад 5 да 15 чалавек.

Нагадаем, першы выпадак каранавіруса ў Лідзе афіцыйна зафіксавалі 13 красавіка. Тады захварэў мужчына пенсіённага ўзросту. Яго перавялі ў інфекцыйнае аддзяленне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках