27 красавiка 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адчуваеце розніцу?

11
Адчуваеце розніцу?

Гэта - бясплатны тэст на COVID-19.

Не хвалюйцеся і не пляскайце ў ладкі. Гэта не тут. Перахрысціўся. Гэта там. Далёка ад тут. Гэта Паўднёвая Карэя. Далёкі і "закінуты" край. Дык вось, пра што я? Там усё без істэрыкі і без панікі. Не крычаць на ўвесь свет, што гэта краіна для жыцця. Яны проста робяць тое, што трэба ў гэтай сітуацыі. Ратуюць сваіх грамадзян. Усе сродкі для гэтага і сілы - найперш для здароўя нацыі. І не стукаюць пры гэтым сабе ў грудзі. Ну, маўляў вірус не лётае і яны яго не бачаць.

Перад вамі адна з тысяч вулічных лабараторый. Так, так. Менавіта вулічных. А яшчэ і бясплатных. Вы не паверыце, але так бывае! Яны для тэставання на COVID-19 у Паўднёвай Карэі. Не ў Паўночнай, прашу не блытаць. Там вірус таксама не лётае і яго не бачаць.

А вось у Паўднёвай выдатна разумеюць, што ў гэтай справе гарэлка, лазня, трактар, поле, лёд і масла не дапамогуць дакладна. Тут гэта не прымуць і такія жарты не да месца. А калі што, дык з псіхіятрамі там не праблема. Вы бачыце, куды канкрэтна ідуць грошы грамадзян краіны і паслухмяных падаткаплацельшчыкаў? Куды трэба і ідуць. Размова аб рэзідэнцыях, парадах, фестывалях, самалётах і Майбахах не вядзецца наогул. Гэтае дзікунства не для іх.

Лічбы хворых не хаваюцца. Усё на відавоку і ўсё для народа. Менавіта для народа, а не насельніцтва. Лекараў у пракуратуру для апытанняў не выклікаюць.

Адчуваеце розніцу? Гэта там, на тым канцы зямлі. А мы? А мы ў цэнтры Еўропы. Тут такое не да месца. Тут верталёты лётаюць і святой вадой зверху паліваюць. Лечаць па-сур'ёзнаму.

Чаму? А гэта ўсё таму, што хата з краю і абы не было.

Усім не хварэць.

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках