27 красавiка 2024, Субота, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Юхневіч: Падаўжэнне школьных вакацый - гэта лагічны крок

7
Павел Юхневіч: Падаўжэнне школьных вакацый - гэта лагічны крок
ПАВЕЛ ЮХНЕВІЧ

Мала хто з бацькоў адважыцца весці дзіця ў садок ці школу.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», бацька дваіх дзяцей Павел Юхневіч распавёў прэс-службе кампаніі аб тым, што адбываецца з адукацыяй дзяцей, калі бацькі не хочуць весці іх у школу:

- У мяне двое дзяцей. Адна дачка ходзіць у садок, іншая - у школу. Цяпер вакацыі і мае дзеці сядзяць дома. Пазаўчора была пераклічка ў бацькоўскай чаце ў Viber у старэйшай дачкі, якая ходзіць у 23 гімназію ў Менску. У нас у класе з 25 чалавек, з 25 першакласнікаў, у панядзелак плануе быць толькі сем. У малодшай у садку з 23 чалавек учора было толькі восем у групе.

Сітуацыя цяпер такая, што градус напружання ў грамадстве ў напале. Праз каранавірус прапаў падзел паводле палітычных поглядаў, усіх хвалюе толькі адно - жыццё і здароўе людзей. Так што падаўжэнне вакацый - гэта лагічны крок, хоць, як мне здаецца, што народны карантын ужо і без таго адбыўся. Тры гадзіны дня, цэнтр горада - нікога няма. Нашмат больш людзей сталі хадзіць у масках. Так што, нават калі вакацыі і не прадоўжаць, то мала хто з бацькоў адважыцца весці дзіця ў садок ці школу.

Яшчэ да вакацый многія дзеці хварэлі, потым тыдзень вакацый, можа яшчэ падоўжаць. Тут пытанне ў тым, як дзецям атрымліваць веды. У беларускіх школах, на гэтым этапе, нягледзячы на заявы аб «IT-краіне», не ўводзяць дыстанцыйнае навучанне на дзяржаўным узроўні. Ведаю ад асабістых знаёмых, чые дзеці навучаюцца ў прыватных школах - там дзеці цяпер дома і праводзяць навучанне на онлайн-платформах, там навучалі педагагічны склад працы праз google. Але гэта прыватныя школы.

Фактычна, мы маем тое, што дзяржаўная машына, сістэма адукацыі - не гатовая да такіх паваротаў, нягледзячы на тое, што мы, нібыта, «IT-краіна». Магу сказаць, што маё дзіця за два тыдні да пачатку вакацый, фактычна не наведвала школу (напісалі заяву), як і многія дзеці. Тады класная кіраўніца стварыла групу, куды скідвала заданні, якія неабходна выканаць. Так робяць многія настаўнікі, неяк яшчэ шукаюць выйсце, каб дзіця і дома не адставала ад навучальнага працэсу. Вось так у нас і спраўляюцца.

Хачу сказаць усім бацькам, што трэба захоўваць спакой, быць салідарнымі і думаць пра сябе, пра блізкіх і, у першую чаргу, пра дзяцей. Наколькі гэта магчыма, пакідаць дзяцей дома, хоць я выдатна разумею, што не ўсе гэта могуць сабе дазволіць. Калі раней маглі падстрахаваць бабулі і дзядулі, то цяпер такі варыянт выключаны. Старайцеся знайсці спосаб захаваць здароўе і жыццё.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках