27 красавiка 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі спачатку ўдвая падаражэлі, а затым зніклі з крамаў лімоны

19
У Гомелі спачатку ўдвая падаражэлі, а затым зніклі з крамаў лімоны

Іх няма нават у пастаўшчыкоў.

Апошнімі днямі ў гомельскіх крамах не знайсці цытрын. Напярэдадні кошт на іх рэзка падскочыў, а затым жоўты вітамін і зусім знік з вітрын большасці крам.

- Яшчэ тыдзень таму цытрын было поўна па цане 4,8 рубля. Учора яны паступілі па цане 10 рублёў за кіло. А ўжо сёння ўсе лімоны разабралі, новых паставак няма, - адказалі kp.by ў краме садавіны.

У чацвер і пятніцу цытрын журналісты не знайшлі ні ў адным гастраноме ў цэнтры горада.

- Іх няма ў пастаўшчыкоў. Яны адказваюць, што зачынілі межы, таму прывезці лімоны вельмі складана. А на тыя, якія ўдаецца прывезці, узнялі кошты. Але нават па высокім кошце наш дырэктар не можа іх нідзе дастаць, - распавёў адміністратар прадуктовай крамы.

І ўсё ж мы знайшлі лімоны ў Гомелі ў двух месцах. Танней за ўсё - гішпанскія ў гіпермаркеце па 8,79 рубля. Там журналісты паспрабавалі замовіць лімоны з дастаўкай на дом.

Лінія доўга была занятая, потым адказалі, што праз вельмі вялікую колькасць званкоў не ўсе могуць зрабіць заказ. Наш званок паставілі ў чаргу пад 20-м нумарам! У выніку спецыяліст адказала, што лімоны ў наяўнасці ёсць, але дастаўка зможа прыехаць толькі заўтра вечарам ці паслязаўтра.

На рынку лімоны маленькія прадаюць па 10 рублёў, вялікія - па 12. Успамінаецца знакаміты маналог Рамана Карцава пра ракаў вялікіх і маленькіх.

- У нас пастаўкі пакуль ёсць, але людзі разбіраюць, каб рабіць народныя лекі ад вірусаў, - адказала прадавец.

Сапраўды, у сацыяльных сетках людзі распаўсюджваюць некалькі рэцэптаў «супрацьвіруснага леку». Адзін з іх такі:

1. Бяром: корань імбіру (150 г), мёд (150 г) і адзін лімон.

2. Таркуем на дробную тарку імбір і цытрыну (костачкі цытрыны не забыцца прыбраць).

3. Дадаём мёд.

4. Усё старанна змешваем, перакладаем у шкляны посуд, закрываем накрыўкай - і ў лядоўню на 24 гадзіны.

Прымяненне. Па 0,5 чайнай лыжкі раніцай. Лепш пасля ежы, каб не пацярпела слізістая страўніка.

Дарэчы, імбіру розных гатункаў у крамах стае.

Журналісты папрасілі лекара пракаментаваць гэты рэцэпт і растлумачыць, як цытрына з імбірам і мёдам дзейнічае на арганізм і ці сапраўды дапамагае змагацца з вірусамі.

- Гэты рэцэпт пайшоў гуляць нібыта ад ізраільскага лекара з украінскімі каранямі. Меркаванні разыходзяцца. Хтосьці сцвярджае, што падвышаная кіслотнасць у насаглотцы і страўніку істотна памяншае колькасць вірусаў, што трапілі туды, а мёд затрымлівае кіслату на слізістай. Але такіх даследаванняў, наколькі я ведаю, не праводзілася. Агульнаўмацавальнае дзеянне, падтрымка імунітэту - так, вітамін С у гэтым, вядома, карысны, - адказаў адзін з гомельскіх тэрапеўтаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках