27 красавiка 2024, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз каранавірус у Баранавічах шпіталізаваныя 34 чалавекі

2
Праз каранавірус у Баранавічах шпіталізаваныя 34 чалавекі
ФОТА: TUT.BY

Яшчэ амаль 800 чалавек знаходзяцца пад назіраннем у амбулаторных умовах.

Такія звесткі апублікаваў Баранавіцкі занальны Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

На стан 8-й гадзіны раніцы 3 красавіка ў інфекцыйным аддзяленні УАЗ «Баранавіцкая гарадская лякарня» знаходзяцца 14 чалавек, у ізалятары скурвендыспансера УАЗ «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка» – 20 чалавек, паведамляе Баранавіцкі занальны ЦГіЭ.

Пад медыцынскім наглядам дома знаходзяцца 783 чалавекі.

Усяго ў Берасцейскай вобласці на стан 3 красавіка з прыкметамі ВРІ былі шпіталізаваныя ў стацыянары 105 чалавек. Гэта людзі, якія прыбылі з краінаў, дзе зарэгістраваныя выпадкі каранавіруснай інфекцыі, а таксама былыя ў кантакце з хворымі COVID-19. Пад медыцынскім наглядам дома знаходзяцца 3,5 тысячы чалавек, паведамляе сайт Берасцейскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Пры гэтым на ўчарашнюю раніцу COVID-19 на тэрыторыі Берасцейскай вобласці быў пацверджаны толькі ў аднаго чалавека – жыхара Столінскага раёна. Ён знаходзіцца ў інфекцыйным аддзяленні УАЗ «Берасцейская абласная клінічная лякарня». У той самы час мясцовыя жыхары скардзіліся ў сацсетках, што тэсты на каранавірус не робяць нават адкрыта хворым з спасылкай на «не тыя сімптомы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках