27 красавiка 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка-інфекцыяністка: Каранавірус паскорыўся ўтрая

11
Лекарка-інфекцыяністка: Каранавірус паскорыўся ўтрая

Рэальных захварэлых значна больш, чым паведамляе статыстыка.

Тэмпы росту распаўсюджвання каранавірусу ў свеце за апошнія 3-4 дні паскорыліся як мінімум утрая, а ў некаторых краінах – нават у чатыры разы.

Такую гіпотэзу ў каментары obozrevatel.com пацвердзіла ўкраінская лекарка-інфекцыяністка Людміла Мухарская. Паводле ейных словаў, пра гэта гаворыць колькасць заражаных, калі літаральна за два дні вірусам інфікавалася парадку 100 тысячаў людзей ва ўсім свеце.

"Вядома, гэта ненармальна, але каранавірус – новы вірус, і ў людзей няма да яго імунітэту. Гэта значыць, што ад яго не абаронены ніхто, таму ён так хутка і распаўсюджваецца. Калі раней 100 тысячаў хворых фіксавалі за тыдзень-два, то цяпер распаўсюджванне паскорылася ў 3 і нават 4 разы. Казаць пра нейкую стабілізацыю ў найбольш заражаных краінах рана", – падкрэсліла лекарка.

Таксама вірусолаг пацвердзіла гучную заяву, што колькасць хворых на каранавірус ва ўсім свеце можа складаць у дзесяць разоў больш, чым фіксуе афіцыйная статыстыка. Калі вірус пацверджаны ўжо ў 1 млн чалавек, то рэальная колькасць тых, хто захварэў, можа складаць 10 млн.

"Па медыцынскую дапамогу звяртаюцца людзі з высокай тэмпературай, парушэннем дыхання, патрэбай у кіслародзе і рэанімацыйнай дапамогай. Ім робяць тэставанне, пацвярджаюць дыягназ і ўносяць у статыстыку", – патлумачыла інфекцыяністка.

Нагадаем, што больш за ўсё хворых зафіксавана ў Італіі, Гішпаніі, Францыі і ЗША. Ад ускладненняў вірусу ў свеце памерла ўжо больш за 51 тысячу чалавек, больш за 210 тысячаў вылечыліся.

Ва Украіне пацверджана 897 выпадкаў захворвання, з іх 22 – смяротныя. Пік захворвання, паводле прагнозаў экспертаў, прыпадзе на 20-га красавіка.

Афіцыйна пацверджаны 1 млн захварэлых

На стан раніцы 3 красавіка афіцыйна колькасць людзей з пацверджаным дыягназам каранавірусу ў свеце пераваліла за мільён.

Лідарам у колькасці заражаных з'яўляюцца ЗША, дзе колькасць тых, хто захварэў, перавысіла 240 000. Другое месца ў захворванні займае Італія, дзе на каранавірус захварэлі больш за 115 000. Трэцяе месца ў Гішпаніі з 112 065 выпадкамі інфікавання.

Загінулых больш за ўсё ў Італіі – 13 915 чалавек. У Гішпаніі загінулі ўжо 10 348 заражаных людзей, а ў Францыі – больш за 5 000. У правінцыі Хубэй (Кітай) колькасць загінулых склала 3 199 чалавек. Усяго ў свеце ад каранавірусу загінулі 53 069 чалавек.

Заражаных ва Украіне ўжо тысячы

Вядомы ўкраінскі навуковец-біяхімік, акадэмік, дырэктар Інстытута біяхіміі імя Паладына Сяргей Камісарэнка паведаміў, што рэальная колькасць інфіцыраваных каранавірусам ва Украіне ў 8–10 разоў большая, чым кажа афіцыйная статыстыка.

Такім чынам, у краіне ўжо тысячы заражаных. Рэч у тым, што захворванне часам працякае без відавочных прыкметаў, і гэтыя выпадкі не рэгіструюць. Або – з прыкметамі, якія не з'яўляюцца для нас пагрозлівымі: няма цяжкасці дыхання і да т.п., а сімптомы вельмі падобныя на ВРЗ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках