27 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Афганістане затрымалі мясцовага верхавода «Ісламскай дзяржавы»

У Афганістане затрымалі мясцовага верхавода «Ісламскай дзяржавы»
НАПАД НА ХРАМ СІКХАЎ 25 САКАВІКА Ў КАБУЛЕ
ФОТА: REUTERS

Аслам Фарук з'яўляецца адказным за нядаўні тэракт у Кабуле.

У Аўганістане ў суботу, 4 красавіка, затрымалі кіраўніка мясцовай ячэйкі «Ісламскай дзяржавы» (ІД) Аслама Фарукі. Разам з ім былі затрыманыя яшчэ 19 джыхадзістаў, паведамляе dw.com.

Паводле звестак мясцовых спецслужбаў, Фарук з'яўляецца адказным за нядаўні напад на храм сікхаў у Кабуле, у выніку якога загінулі 25 чалавек, пацярпелі не менш за 150.

Групоўка ІГ актыўная ў Афганістане з 2015 года. З тых часоў джыхадзісты зладзілі шэраг тэрактаў у краіне. Адзначаецца, што ў апошнія месяцы групоўка аслабленая, барацьбу супраць яе вядуць адначасова вайскоўцы Афганістана, ЗША і баевікі радыкальна-ісламскага руху «Талібан».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках