27 красавiка 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы на піку крызісу забралі з банкаў уклады

4
Расейцы на піку крызісу забралі з банкаў уклады

Жыхары РФ закрываюць дэпазіты ў найбуйнейшых банках.

У РФ абвастрэнне сітуацыі з распаўсюдам каранавірусу ў сярэдзіне сакавіка прывяло да падвышанай валацільнасці банкаўскіх укладаў, піша kasparov.ru.

Паводле папярэдніх звестак, з 15 да 25 сакавіка ўклады насельніцтва РФ у банках знізіліся на 2% (з выключэннем ўплыву змены валютнага курса).

Зрэшты, як паказаў аператыўны маніторынг найбуйнейшых банкаў, бліжэй да канца месяца «сітуацыя стабілізавалася», піша ЦБ.

Ці значыць гэта, што ўклады вярнуліся да росту або замарудзілася іх скарачэнне, у аглядзе не ўдакладняецца.

Паводле апошняга агляду банкаўскага сектара, на 1 сакавіка расейцы трымалі на рахунках і ўкладах у банках 30,8 трлн рублёў (пазнейшых звестак пакуль няма). У такім выпадку адток 2% склаў бы 616 рублёў.

Нагадаем, пасля прапановы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна спаганяць падатак з даходаў па ўкладах банкі сутыкнуліся з жаданнем шэрагу кліентаў закрыць дэпазіты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках