27 красавiка 2024, Субота, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНПЦ «Кардыялогія» аддаюць пад хворых з пнеўманіяй

27
РНПЦ «Кардыялогія» аддаюць пад хворых з пнеўманіяй
ФОТА: MINSKNEWS.BY

Пастанова, як адзначаецца ў загадзе, прынятая «ў сувязі з недастатковай колькасцю месцаў у арганізацыях аховы здароўя».

Сталічны рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» часова перапрафілююць на лячэнне пацыентаў з вірусна-бактэрыяльнымі пнеўманіямі. Адпаведны загад у адпаведнасці з распараджэннем Міністэрства аховы здароўя 4 красавіка падпісаў дырэктар цэнтра Аляксандр Мрочак, пішуць naviny.by.

Пастанова, як адзначаецца ў загадзе, прынятая «ў сувязі з павелічэннем ў Менску колькасці вірусна-бактэрыяльных пнеўманій у пацыентаў» і «недастатковай колькасцю месцаў у арганізацыях аховы здароўя для іх шпіталізацыі».

Згодна з загадам, будуць выпісаныя ўсе пацыенты кардыялагічнага і кардыяхірургічнага аддзяленняў, чыё лячэнне можа быць працягнутае амбулаторна.

Пацыенты, якія маюць патрэбу ў далейшым стацыянарным лячэнні, а таксама пацыенты пасля аперацый будуць пераведзеныя ў стацыянары іншых устаноў аховы здароўя, у першую чаргу, у НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

У РНПЦ уводзіцца строгі санітарна-эпідэміялагічны рэжым і пастаянны маніторынг стану здароўя медыцынскага персаналу.

Шпіталізаваныя ў РНПЦ пацыенты з пнеўманіяй, у якіх будзе выяўлена вірусная інфекцыя COVID-19, падлягаюць пераводу ў інфекцыйную клініку.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках