27 красавiка 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple пачала вырабляць ахоўныя шчыткі для твару медработнікаў

1
Apple пачала вырабляць ахоўныя шчыткі для твару медработнікаў

Першая партыя такіх шчыткоў ужо была пастаўленая бальнічнаму комплексу ў Крамянёвай даліне.

Кіраўнік Apple Цім Кук у нядзельным відэазвароце ў Twitter паведаміў, што кампанія распрацоўвае і вырабляе шчыткі для абароны твару, якімі змогуць карыстацца медработнікі ў ЗША ва ўмовах эпідэміі каранавіруса. Першая партыя такіх шчыткоў ужо была пастаўленая бальнічнаму комплексу сеткі Kaiser Permanente ў Крамянёвай даліне. Водгукі ад лекараў гэтай бальніцы, са слоў Ціма Кука, былі станоўчыя, паведамляе kommersant.ru.

«Мы цесна супрацоўнічаем з медыцынскімі спецыялістамі і чыноўнікамі па ўсёй тэрыторыі ЗША, каб пастаўляць гэтую прадукцыю туды, дзе яна востра неабходная», - заявіў ён. Да канца гэтага тыдня Apple плануе адправіць за 1 млн шчыткоў і потым штотыдзень пастаўляць па 1 млн шчыткоў. Спачатку пастаўкі будуць толькі ў ЗША, потым, як спадзяюцца ў Apple, і за межы краіны.

Акрамя таго, кіраўнік кампаніі паведаміў, што яны падвойваюць колькасць медыцынскіх масак, якія яны ахвяравалі медработнікам у ЗША, - з 10 млн да 20 млн штук.

У ЗША колькасць інфіцыраваных каранавірусам перавысіла 337 тысяч чалавек, памерлі звыш 9,5 тысяч, колькасць чалавек, што заразіліся COVID-19 перавысіла 1,2 млн, амаль 70 тысяч памерлі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках