27 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі выяўлены падпольны «Цэнтрабанк»

10
У Расеі выяўлены падпольны «Цэнтрабанк»

Ён надрукаваў 1 мільярд фальшывых расейскіх рублёў.

Супрацоўнікі МУС РФ раскрылі сетку фальшываманетчыкаў, якія арганізавалі падпольную вытворчасць купюр высокай якасці на суму блізу 1 мільярда расейскіх рублёў ($132 мільёна 400 тысяч), піша газета «Коммерсант». Са слоў аператыўнікаў, банкноты збывалі праз інтэрнэт-рэсурс Hydra і яго «люстэрка», якія рэгулярна блакаваў Раскамнагляд.

Першыя падробленыя купюры выявілі ў Татарстане ў 2019 годзе, там жа была распачатая крымінальная справа. Падчас расследавання высветлілася, што ўсяго ў схеме вытворчасці і рэалізацыі удзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек, якія асабіста не ведалі адзін аднаго. Выявіць асобы арганізатараў вытворчасці і збыту ўдалося толькі ў 2020 годзе.

Арганізавалі вытворчасць купюр трое жыхароў Ніжагародскай вобласці: Алег Яфімаў, Іван Афера і Андрэй Скварцоў. Пры вобшуку ў іх канфіскавалі абсталяванне для друку, каляровыя лазерныя прынтары, ноўтбукі, макеты купюр, ламінатар, ніткі для ўклейвання ў банкноты і нарыхтоўкі малюнкаў гербаў.

Акрамя вытворцаў затрыманыя 25-гадовая масквічка Юлія Ісаева і жыхар падмаскоўнай Балашыхі Аляксандр Пархуноў, які ствараў інтэрнэт-крамы на пляцоўцы Hydra.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках