11 лiпеня 2020, Субота, 7:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі заражаных каранавірусам у краінах-суседках Беларусі

2
Колькі заражаных каранавірусам у краінах-суседках Беларусі
Фота: PAP

Параўноўваем статыстычныя звесткі з лічбамі Міністэрства аховы здароўя.

6 красавіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла афіцыйныя звесткі ў колькасці інфікаваных вірусам COVID-19 у нашай краіне. З іх звестак, у Беларусі 861 заражаны каранавірусам, 53 з іх вылечаныя, 13 чалавекі памерлі.

Сайт Charter97.org праверыў па онлайн-мапе, якую стварылі навукоўцы Універсітэта Джона Хопкінса, як выглядае статыстыка ў нашых суседзяў.

Расея

Заражаныя - 7 497

Памерлі - 58

Вылечыліся - 494

Польшча

Заражаныя - 4 532

Памерлі - 111

Вылечыліся - 191

Украіна

Заражаныя - 1 462

Памерлі - 45

Вылечыліся - 28

Літва

Заражаныя - 880

Памерлі - 15

Вылечыліся - 8

Латвія

Заражаныя - 548

Памерлі - 2

Вылечыліся - 16

Для параўнання таксама прывядзем яшчэ лічбы ў Чэхіі і Швэцыі, у якіх прыкладна такая ж колькасць насельніцтва, як у нашай краіне:

Швэцыя

Заражаныя - 7 693

Памерлі - 591

Вылечыліся - 205

Чэхія

Заражаныя - 4 828

Памерлі - 80

Вылечыліся - 127

Нагадаем, што ў краінах-суседках Беларусі прыняты беспрэцэдэнтныя карантынныя захады ў барацьбе з новым каранавірусам COVID-19. Урады закрылі межы, навучальныя і забаўляльныя ўстановы. У гарадах абмежаваны рух людзей. Міністэрства аховы здароўя Беларусі заяўляе, што «карантын краіне не патрэбны».