12 лiпеня 2020, Нядзеля, 9:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У дамы састарэлых у Бельгіі з успышкай каранавірусу накіравалі вайскоўцаў

4
У дамы састарэлых у Бельгіі з успышкай каранавірусу накіравалі вайскоўцаў
ФОТА: AFP

За апошні дзень там зарэгістравалі 241 смерць.

У двух дамах састарэлых Бельгіі з доглядам будуць дапамагаць вайсковыя медсёстры і санітары.

Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта паведамляе RTBF.

Вайсковыя медсёстры і санітары прыбудуць у дамы састарэлых, дзе ў выніку ўспышкі каранавірусу бракуе персаналу для догляду. Учора першыя 8 вайсковых медыкаў прыбылі ў дом састарэлых Аршамбо ў Брусэлі. Яшчэ адна каманда прыбудзе ў пятніцу ва ўстанову ў Люстэне ў правінцыі Намюр.

У першай установе - блізу 80 людзей сталага веку і да нядаўняга часу было 50 работнікаў, але пасля ўспышкі каранавірусу іх колькасць скарацілася да дзесяці.

«У нас засталося толькі 10 прадстаўнікоў персаналу, часам бывае на 4-6 чалавек больш. З пачатку пандэміі 7 чалавек памерлі ад COVID-19, ёсць тры пацверджаныя выпадкі і 13 падазрэнняў», - распавяла ў каментары RTBF дырэктарка ўстановы Морган Даніэль. Сярод інфікаваных і загінулых ёсць і паджылыя людзі, якія знаходзіліся ва ўстанове, і работнікі.

З яе слоў, дапамога вайсковых медыкаў вельмі палепшыць сітуацыю.

На 3 красавіка выпадкі заражэння каранавірусам былі зафіксаваныя амаль у кожным другім доме састарэлых у Брусэлі.

За апошні дзень у шпіталях Бельгіі ад каранавірусу памерлі 162 чалавекі, яшчэ 241 смерць зарэгістравалі ў дамах састарэлых. Агульная колькасць памерлых ад каронавіруснай хваробы ўзрасла да 2035.

Нагадаем, раней пракуратура Гішпаніі пачала расследаванне ў сувязі выпадкамі неналежнага догляду і смерці асоб шаноўнага ўзросту ў дамах састарэлых.