У дзвюх медсясцёр Менскага скурна-венералагічнага дыспансера знойдзены каранавірус
1- 9.04.2020, 18:19
- 16,018
Інфармацыю пацвердзілі ў дыспансеры.
У дзвюх медсясцёр Менскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансэра знойдзены каранавірус. Пра гэта паведаміў падпісант тэлеграм-канала «Баста!».
«У дзвюх медсясцёр скурвендыспансера, якія прымалі хворых з падазрэннем на вірус, станоўчы вынік на Covid-19», - піша чытач.
Інфармацыю пацвердзілі ў самым дыспансеры.
«Так, у некалькіх супрацоўнікаў тэст паказаў станоўчы вынік», - паведаміла крыніца ва ўстанове аховы здароўя.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.