26 красавiка 2024, Пятніца, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Успышка COVID-19 у Івацэвіцкім раёне: заражэнні выяўленыя адразу ў дзвюх вёсках

Успышка COVID-19 у Івацэвіцкім раёне: заражэнні выяўленыя адразу ў дзвюх вёсках

Новыя выпадкі інфікавання ў Берасцейскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Баста!":

«Вельмі шмат людзей з падазрэннем на каранавірус паступае ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую лякарню з вёскі Рэчак. Ёсць таксама людзі з вёскі Любішчыцаў Івацэвіцкага раёна», - піша чытач.

«У Цэнтральнай раённай лякарні Івацэвічаў - амаль 50 чалавек з пнеўманіямі. Больш за палову - з вёсак каля райцэнтра», - паведамляе крыніца ў лякарні Івацэвічаў.

«З заражаных жыхароў вёскі Рэчак шмат вернікаў з мясцовай пратэстанцкай царквы. Некаторых адвезлі ў Івацэвічы», - кажа жыхар вёскі, з якім рэдакцыя канала звязалася праз сацсеткі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках