27 красавiка 2024, Субота, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскім каледжы мастацтваў – паўторная ўспышка COVID-19

У Гарадзенскім каледжы мастацтваў – паўторная ўспышка COVID-19

Адміністрацыя навучальнай установы маўчыць.

У Гарадзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў – паўторная ўспышка заражэння каранавірусам, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

«Навучэнцы Гарадзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў пасля часовай самаізаляцыі некалькі дзён таму выйшлі на вучобу. У аўторак проста паміж парамі ўсіх выправілі дадому. Паводле словаў прадстаўнікоў адміністрацыі, зноў у кагосьці падазраюць заражэнне, зрабілі тэсты», – піша жыхар Гародні.

Адміністрацыя каледжа адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках