26 красавiка 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртка назвала сімптом каранавірусу, які сустракаецца ў дзяцей часцей за ўсё

Экспэртка назвала сімптом каранавірусу, які сустракаецца ў дзяцей часцей за ўсё

Сёння ўсё часцей гавораць аб небяспецы COVID-19 для дзяцей.

Сярод сімптомаў каранавіруснай інфекцыі, якія найбольш часта сустракаюцца ў дзяцей, - дыярэя, расказала кіраўніца аддзела клінічных даследаванняў ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Таццяна Ружанцова, паведамляе ТАСС.

«У дзяцей інфікаванне каранавірусам часцей, чым у дарослых, не суправаджаецца з'яўленнем якіх-небудзь сімптомаў. Большасць хворых дзяцей пераносяць каранавірусную інфекцыю ў лёгкай форме з невялікім павышэннем тэмпературы цела, козытам або дыскамфортам у горле, памяркоўным сухім кашлем, стратай нюху <...>. Дыярэя з'яўляецца адным з сімптомаў каранавіруснай інфекцыі, адзначаецца не ва ўсіх пацыентаў, сярод хворых дзяцей назіраецца досыць часта», - сказала яна.

Апошнім часам у ЗША і краінах Еўропы ў дзяцей з рэгіёнаў, ахопленых пандэміяй каранавірусу, фіксуюць востры запаленчы сіндром, падобны да сіндрому Кавасакі. Навукоўцы мяркуюць, што сіндром можа быць звязаны з COVID-19, але падкрэсліваюць, што ён сустракаецца досыць рэдка. На іхнюю думку, верагодна, што захворванне становіцца вынікам празмернай імуннай рэакцыі на інфекцыю. Вядома пра смяротныя выпадкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках