27 красавiка 2024, Субота, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Успышка COVID-19 на «Гродна Азот»: заражаная амаль палова работнікаў

10
Успышка COVID-19 на «Гродна Азот»: заражаная амаль палова работнікаў

Захварэлым ставяць дыягназ «ВРВІ».

Успышка заражэння Covid-19 на прадпрыемстве «Гродна Азот». Частка супрацоўнікаў - дома на бальнічных, частка працуе нават з тэмпературай, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!»

«На ААТ «Гродна Азот» у некалькіх цэхах ёсць хворыя. Усе электрыкі нашага цэха захварэлі», - піша чытач канала.

«Амаль палова работнікаў «Гродна Азот» з нібыта ВРВІ, частка працуе, нават з тэмпературай, частка - дома на бальнічных. Афіцыйна ў нашай газеце ў інтэрнэце пару дзён таму пісалі пра тое, што блізу 70-і чалавек хварэе, і з іх усяго адзін з пнеўманіяй, але даверу да гэтай інфармацыі ніякага няма», - паведамляе супрацоўнік прадпрыемства.

Раней жыхары Горадні паведамлялі пра тое, што ў інтэрнаце ААТ «Гродна Азот» на вуліцы Белуша, 19 пацвердзіліся выпадкі заражэння каранавірусам.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках