7 чэрвеня 2020, Нядзеля, 3:30
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакцына ад каранавіруса прайшла выпрабаванне на людзях: вынік цудоўны

42
Вакцына ад каранавіруса прайшла выпрабаванне на людзях: вынік цудоўны

Пра гэта заявіла Бостанская біятэхналагічная кампанія Moderna.

Бостанская біятэхналагічная кампанія Moderna, якая з'яўляецца сёння лідарам у распрацоўцы вакцыны ад каранавіруса COVID-19, абвясціла пра тое, што прэпарат mRNA-1273 прайшоў першыя выпрабаванні на людзях і прадэманстраваў высокую эфектыўнасць, newsru.co.il.

45 пацыентам ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў, быў уведзены па 25, 100 і 250 міліграм эксперыментальны прэпарат. Пасля другаснай ін'екцыі антыгена ў тых, хто атрымаў дозы па 25 і 100 міліграм былі выяўлены антыцелы - у колькасцях, што пераўзыходзяць натуральныя, атрыманыя ў выніку перанесенай хваробы.

Пра гэта паведамляецца ў панядзелак, 18 траўня, у прэс-рэлізе Moderna Inc. Гендырэктар кампаніі Стэфан Бансель заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму навінаваму агенцтву Bloomberg, што вынікі тэставання пераўзышлі самыя смелыя чаканні даследчыкаў.

Ён падкрэсліў, што эксперыментальная вакцына мРНК-1273, у цэлым бяспечная і добра пераносіцца пацыентамі. Далейшае тэставанне пачнецца ў ліпені.

Адзначым, што сёння акцыі Moderna ўзляцелі на 26% на папярэдніх таргах.