27 красавiка 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск выканаў абяцанні, дадзеныя астраномам

6
Ілан Маск выканаў абяцанні, дадзеныя астраномам
ІЛАН МАСК

Абяцанне тычылася праекта Starlink.

SpaceX запусціць чарговую партыю інтэрнэт-спадарожнікаў у межах праекта Starlink у гэтым месяцы. Яна будзе адрознівацца ад папярэдніх наяўнасцю адмысловага ахоўнага экрана на кожным спадарожніку для зніжэння яркасці, піша «Вокруг Света».

Ілан Маск ужо даўно паабяцаў падарыць свету высокахуткасны інтэрнэт, доступ да якога можна будзе атрымаць з любога пункта на Зямлі, - і вельмі хутка гэта можа стаць рэальнасцю. І хоць Маск уважае свой праект сапраўдным падарункам, астраномы хутчэй палічаць яго за праклён.

Сотні спадарожнікаў сеткі Starlink, якія запусціла кампанія Маска, бачныя на начным небе ў любы момант у выглядзе яркіх пунктаў, што хутка рухаюцца. Ні адзін з тэлескопаў, якія збіраюць звесткі пра нябесныя целы, не зможа справіцца з такой колькасцю яркіх штучных пунктаў, якія пралятаюць праз яго поле агляду. У канчатковым выніку Маск плануе запусціць блізу 40 000 спадарожнікаў. Дазвол пакуль што атрыманы на 12 000.

У адказ на абвінавачванні астраномаў Маск заявіў, што яго кампанія працуе над змяншэннем яркасці спадарожнікаў Starlink. Дырэктар SpaceX паабяцаў, што ў наступнай партыі спадарожнікаў будуць сонцаахоўныя экраны і іншы кут нахілу сонечных панэляў. І абяцанне выканаў.

Запуск 60 спадарожнікаў быў запланаванае на 17 траўня, аднак яго давялося адкласці да канца месяца - праз трапічны шторм Артур каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках