27 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Варшаўскім заапарку п'яны наведвальнік спрабаваў утапіць мядзведзя

24
Відэафакт: У Варшаўскім заапарку п'яны наведвальнік спрабаваў утапіць мядзведзя
Фота: Shutterstock

Мужчыну могуць абвінаваціць у жорсткім абыходжанні з жывёлінай.

Незвычайны інцыдэнт адбыўся 21 траўня ў Варшаўскім заапарку, паведамляе Radio ZET.

23-гадовы мужчына залез у загон да мядзведзя, а пасля задзіраўся з ім, тузаючы за вушы.

Пасля мужчыну давялося скокнуць у вадаём, куды за ім скокнуў мядзведзь. На відэа можна разгледзець, як ён плаваў на мядзведзі, занураючы галаву жывёліны ў ваду і хапаючы мядзведзя за шыю.

На месца інцыдэнту прыбылі ратавальнікі, якія выцягнулі мужчыну і перадалі брыгадзе «хуткай дапамогі». Паліцыя, якая прыбыла на месца здарэння, устанавіла, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Адміністрацыя заапарка пазней патлумачыла, што пацярпела ад дзеянняў мужчыны паджылая мядзведзіца на мянушку Сабіна. Цяпер яна знаходзіцца ў стане стрэсу, перажываючы незвычайны інцыдэнт. Прэс-служба заапарка заявіла, што мае намер дамагчыся прававой ацэнкі дзеянняў п'янага мужчыны, якія падпадаюць пад жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках